2010-06-24 14:09:37

Тайваньская Царква рыхтуе сустрэчу мясцовай моладзі.


Дыяцезія Сіньчжу, размешчаная на захадзе Тайваня, пачала падрыхтоўку да Дня Моладзі Тайваня. Ён адбудзецца з 23 да 30 жніўня 2010 году. Як паведаміла інфармагенцтва Fides, тэмай сустрэчы ўзята прапанаваная Папам Бенедыктам XVI: «Настаўнік добры, што рабіць, каб асягнуць жыццё вечнае?». 30 чэрвеня ў арцыбіскупскай рэзідэнцыі ў Тайбэі, сталіцы краіны, адбудзецца першая арганізацыйная сустрэча Моладзевай групы пры Камісіі евангелізацыі нацыянальнай Біскупскай Канферэнцыі. Усе жадаючыя прыняць удзел у сустрэчы запрошаныя запісацца да 15 ліпеня на дыяцазальны сайт ці звярнуцца ў Камісію Моладзевага душпастырства адной з 7-мі каталіцкіх дыяцэзій Тайваню. Адначасова пачалася падрыхтоўка і да Сусветных Дзён Моладзі, што адбудуцца ў жніўні наступнага года ў Мадрыдзе. 








All the contents on this site are copyrighted ©.