2010-06-24 14:08:37

Ватыкан на форуме ААН: мы занепакоеныя хваляй кіргійскіх уцекачоў і перамешчаннем асоб у Калюмбіі


“Апошнія статыстычныя дадзеныя паказваюць, што ў свеце надалей працягваецца вялікае перамяшчанне людзей насуперак іхняе волі”,- сказаў нядаўна ў Жэневе пастаянны назіральнік Ватыкану пры ААН. Арцыбіскуп Сільвано Томасі ўзяў голас на 48-м пасяджэнні Пастаяннай камісіі выканаўчага камітэту Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў. Арцыбіскуп адзначыў, што колькасць людзей, якімі павінен апекавацца Вярхоўны камісар, у мінулым годзе склала больш за 43-ы мільёны чалавек, значыць найбольш ад 90-х гадоў мінулага стагоддзя. У якасці прыкладу прывёў новую вялікую хвалю бежанцаў з Кіргізстана і рэкордную колькасць, амаль 5-ць мілёнаў жыхароў Калюмбіі, якія перамешчаны ў сваёй ўласнай краіне.
Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы выказаў падтрымку намаганням Вярхоўнага Камісара ААН у карысць бежанцаў і іншых асоб, даручаных яму міжнароднаю супольнасцю. Як добры знак назіральнік Ватыкану пры ААН прызнаў пабольшанне фондаў на дапамогу ўцекачам, нягледзячы на цяжкасці, што звязаныя з цяперашнім фінансавым і эканамічным крызісам.









All the contents on this site are copyrighted ©.