2010-06-24 14:08:56

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над эвангельлскім апiсаньнем суда і асуджэння Езуса.

У апавяданьні Яна аб судзе над Езусам, сьведчаньне Езуса перад Пілатам зьмяшчае элементы, якія немагчыма зразумець без старазапаветнага кантэксту і знаёмства з чаканьнямі, якія юдэі зьвязвалі з надыходам Месыі. У сувязі з гэтым падаюцца абгрунтаванымі сумнівы некаторых эгзэгетаў у гістарычнасьці апавяданьня Яна. Якая ж частка Янавага апавяданьня гістарычна, а якая мае толькі характар тэалагічнага разважаньня? Адказ на гэтае пытаньне можа даць падрабязны аналіз гэтага тэкста.
Гістарычная інфармацыя без сумніву зьмяшчаецца ў 33 вершы, а менавіта, што Пілат разглядваў справу Езуса ў прэторыі, гэта значыць у нейкай вялікай салі. Аднак дасьледчыкі разыходзяцца ў меркаваньнях адносна яе месцазнаходжаньня. Лічыцца, што, хутчэй за ўсё, яна знаходзілася ў крэпасьці Антонія. Аднак супраць гэтага прыводзіцца меркаваньне, што пракуратар, меўшы сваю сталую рэзідэнцыю ў Цэзарэі Прыморскай, падчас свайго побыту ў Ерузаліме, звычайна спыняўся ў царскім палацы Ірадаў, гэта значыць у пабудове, якая знаходзілася ў заходняй частцы горада, на поўдзень ад сучаснай Яфецкай брамы. Аднак узгаданае вышэй меркаваньне, відаць, пацьверджваецца дапушчэньнем, што падчас сьвята Пасхі пракуратар перабіраўся ў крэпасьць Антонія, каб кантраляваць натоўп , які зьбіраўся на тэрыторыі сьвятыні, паколькі з гэтай нагоды, часта, справа даходзіла да беспарадкаў, якія жорстка падаўляліся.
Узгадваньне ж эвангеліста Яна аб тым, што юдэі не хацелі ўвайсьці ў прэторыю, як уяўляецца, сьведчыць аб тым, што гаворка ідзе аб палацы Ірада, а не аб крэпасьці Антонія. Прыведзеныя аргументы не дазваляюць канчаткова вырашыць ці знаходзілася ўзгаданая прэторыя ў палацы Ірада ці ў крэпасьці Антонія.
Верш 33 паведамляе яшчэ адну дэталь, якая сьведчыць аб гістарычнасьці суда Езуса перад Понціем Пілатам. Пасьля ўваходу ў прэторыю Пілат запытваецца ў Езуса, у чым яго абвінавачваюць юдэі, а па сутнасьці, праверае прад-яўленае імі абвінавачваньне: “ Ты цар юдэйскі?” Аб гістарычнасьці гэтага пытаньня можа сьведчыць менавіта яго надзвычайна лаканічная форма, якая датычыць самой сутнасьці справы. Такія паводзіны былі характэрнымі для намесьнікаў падуладных Рыму правінцый: у іх не было часу, і па ўсёй відавочнасьці, неабходнасьці падрабязна разглядаць судовыя справы. Чым хутчэй прыймаліся рашэньні і чым жахлівей быў прысуд, тым больш моцным павінен быў падавацца аппарат улады. Таму працэдура вынясеньня прысуду была спрошчана. Гэтую гістарычную рысу чацьвертага эвангельля пацьверджвае большасьць дасьледчыкаў.
Багаслоўскія ж думкі, выказаныя ў гэтым апавяданьні ад Яна, настолькі вытанчана пераплецены з гістарычнанымі фактамі, што робяць вельмі складаным адназначнае тлумачэньне ўзгаданых гістарычных дадзеных.
Напрыклад, пытаньне: “Ты цар юдэйскі?” можна зразумець як пытаньне, рэальна зададзенае падчас суда Пілата, але можна таксама лічыць, што аўтар чацьвертага эвангельля намагаўся, такім чынам, падкрэсьліць ісьціну аб тым, што Езус явіў сябе як цар Юдэйскі, але быў выдадзены сьвецкім уладам сваімі, якія яго не прынялі. Такім чынам, гістарычныя факты, набываюць багаслоўскае значэньне. Выраз “Цар Юдэйскі” зьяўляецца гістарычнай і багаслоўскай формулай. Яе прамаўляе не-гэбрэй. У сінаптычных эвангельлях юдэі гавораць аб Цары Ізраіля. Гэтае імя аўтар чацьвертага эвангельля выкарыстоўвае як месыянскі тытул. У іншых тэкстах гэтага эвангельля выкарыстоўваецца слова цар без ніякага дадатку, аднак лёгка заўважыць, што юдэі ўжывалі яго ў палітычным значэньні.


Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.