2010-06-24 14:10:58

Пяруджа: у гэтым італьянскі горадзе з 11 па 19 верасня пройдзе традыцыйны Ўмбрыйскі музычны фестываль.


Ё н злучыць у сабе мастацтва і духоўнасць, прапаноўваючы своеасаблівы «маршрут» па святых месцах Умбрыі на фоне непаўторных пейзажаў і архітэктурных помнікаў, якім няма роўных у свеце. «Пілігрымка душы» - так называецца фестываль, які пачнецца ад касцёла святога Бевіньяте, славутага раманскай прастатой і памяццю аб тампліерах і крыжаках. Дзевяць дзён фестывалю размеркаваныя паміж дзевяццю муніцыпалітэтамі правінцыі. Пачнуцца і скончацца канцэртныя праграмы двума незавершанымі сімфоніямі - Дзявятай - Брукнера і знакамітай “Сімфонія сі- мінор” Шуберта. У заключэнне фестывалю будзе выканана мірскія элегія Шумана - «Рэквіем па Міньоне» на тэмы «Вільгельма Мэйстара» Гётэ. У гонар двухсотгоддзя з дня нараджэння гіганта нямецкага рамантызму фестываль прадставіць магчымасць пачуць усе песні Шумана на словы Гётэ. Творы Шумана прагучаць у выкананні Штутгартскага хору пад кіраўніцтвам Фрыдера Берніўса, а таксама трыо: Моніка Бачеллі, Філіп Беттоск і П'етро Дэ Марыя, якое выступіць ўпершыню.
Акрамя Шумана, арганізатары фестывалю не занядбалі двума выдатнымі аўтарамі італьянскай духоўнай музыкі, што нарадзіліся на адлегласці пяцідзесяці гадоў адзін ад аднаго: Джавані Баціста Перголезі і Луіджы Керубіні. З нагоды двухсотпяцізесяцігоддзя з дня нараджэння Керубіні на фестывалі будзе прадстаўлена анталогія яго самых вядомых твораў, пачынаючы ад “Рэквіему до-мінор”, напісанага ў 1816 годзе для ўрачыстага перахавання караля Людовіка XVI. Аўтарству Керубіні належыць і «Крэда» на 10 галасоў - шэдэўр контрапунктнага майстэрства, на стварэнне якога спатрэбілася амаль 30 гадоў. Прагучаць таксама прыклады яго ранняй творчасці. Пергалезі, які за 26 гадоў свайго жыцця здолеў змяніць лёс еўрапейскай музыкі, на фестывалі будзе прадстаўлены рэканструкцыяй "Вячэрні Блаславёнай Панны Марыі», што ўключае ў сабе ўсе псальмы Перголезі, разам з «Сальве Рэгіна» і антыфонамі, якія выконваюцца вельмі рэдка. Прагучыць і класічная «Стабат Маці", вечнае ўвасабленне хрысціянскай пабожнасці. Невыпадкова твор, які прысвечаны ўсім, што пакутуюць, будзе выкананы ў будынку старажытнай і дзеючай зараз бальніцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.