2010-06-22 13:59:21

"Сібірская каталіцкая газета". Каталікі Кіргізіі просяць міжнародную супольнасць аб дапамозе.


Апостальскі адміністратар Кіргізіі біскуп Мікалай Месмер ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў рэспубліцы заявіў, што ўсе хрысціянскія суполкі краіны, уключаючы каталіцкую, просяць міжнародную супольнасць аб пабольшанні аказання гуманітарнай дапамогі, у размеркаванне якой яны ўжо актыўна ўключыліся. "Наша каталіцкая грамада з усёй шчодрасцю адгукнулася на просьбы аб дапамозе. Мы аднымі з першых адправілі кантэйнеры з харчаваннем у пацярпелыя рэгіёны", - сказаў біскуп Мікалай, словы якога прыводзіць газета. Аднак тут, па словах іерарха, маюць месца і пэўныя складанасці. "Пацярпелыя горада знаходзяцца ў 600-800 кіламетраў ад сталіцы, і гуманітарную дапамогу прыходзіцца дастаўляць туды, перасякаючы высокія горныя храбты", - сказаў он. Біскуп Мікалай заўважыў, што людзі па ўсёй краіне, узрушаныя трагічнымі падзеямі,перасцерагаюць ад новай ўспышкі гвалту. "Баючыся яшчэ большых рэпрэсій, людзі аддаюць перавагу выходжваць сваіх параненых сваякоў дома, а не адпраўляць іх у гарадскія бальніцы. І сваіх мёртвых яны хаваюць таемна", - зазначыў ён. Раней іншы прадстаўнік каталіцкай Царквы ў рэспубліцы пробашч касцёла ў горадзе Джалал-Абадзі айцец Кшыштаф Каральчук распавёў, што ў яго невялікім касцёле імя маці Тэрэзы Калькуттской знайшлі прытулак некалькі сем'яў з маленькімі дзецьмі. "Гэта кіргізы, ўзбекі і рускія", - расказаў святар.







All the contents on this site are copyrighted ©.