2010-06-21 12:54:52

Папа Бэнэдыкт 16 аб значэнні крыжа ў жыцці хрысціяніна


Аб важнасці крыжа ў жыцці хрысціяніна гаварыў Святы Айцец ў разважанні перад адгаварэннем багародзічнае малітвы “Анёл Панскі”. Папа адзначыў, што нават і ў цяперашні час ёсць шмат хрысціянаў у свеце, якія з любові да Бога кожнага дня бяруць крыж, як той штодзённых выпрабаванняў так і крыж, які прыносіць чалавечае варварства, які часам патрабуе найвышэйшай ахвяры
Бэнэдыкт 16 затым спаслаўся да Святой Імшы, якую толькі што адслужыў у Базыліцы Святога Пятра, падчас якой надзяліў сакрамант святарства 14-м дыяканам рымскае дыяцэзыі. “Сакрамант святарства паказвае з аднаго боку Бога, Ягоную блізкасць з людзьмі, а з другога тых, якія яго прыймаюць, іхнюю поўную гатоўнасць, каб стаць прыладай гэтай блізкасці цераз радыкальную любоў да Хрыста і да Касцёла”,- нагадаў Папа.
Святы Айцец спаслаўся да слоў Езуса: “Калі хто хоча ісці за Мною, хай адрачэцца ад самога сябе, хай возьме крыж свой ды ідзе за Мною”. “Узяць крыж аабазначае заангажавацца ў пераадольванні граху, які ўскладняе шлях да Бога, прыймаць кожны дзень волю Пана, каб узрастаць ў веры, перш за ўсё ў абліччы праблемаў, цяжкасцяў, цярпенняў”,- патлумачыў Бэнэдыкт 16.
Затым Папа ўказаў на Святую Эдыту Штайн, якая дала гэтаму сведчанне ў часах пераследаванняў. Так яна пісала з Кармэля ў Кёльне ў 1938-м годзе: “Сёння я разумею... што абазначае быць нявестаю Пана ў знаку крыжа, хоць цалкам ніколі гэтага не зразумею, таму што гэта таямніца.... чым гусцейшыя стаяць цемры навокал нас, тым больш мы мусім адкрыць сэрцы на святло, якое прыходзіць зверху”,- Папа працытаваў словы святой кармэліткі.
У канцы Святы Айцец даручыў мацярынскай апецы Панны Марыі новых святароў. “Няхай яны заўсёды будуць вернымі вучнямі, адважнымі прапаведнікамі Слова Божага і служыцелямі Яго Дараў збаўлення”,- сказаў ён
На заканчэнне сустрэчы з вернікамі Папа зрабіў заклік за мір у Кіргістане
RealAudioMP3
“Я звяртаюся з настойлівым заклікам, каб мір і бяспека былі як мага хучэй прывернены на поўдні Кіргістана, ў выніку сур”ёзных сутыкненняў, да якіх дайшло там ў апошнія дні. Сем”ям загінуўшых ды тым, якія пакутуюць ад гэтай трагедыі, я выказваю маю поўную ўзрушэння блізкасць і запэўніваю аб маёй малітве. Заклікаю ўсе этнічныя супольнасці гэтае краіны ўстрымацца ад любой правакацыі ці гвалту і прашу міжнародную супольнасць зрабіць усё магчымае, каб гуманітарная дапамога магла дайсці да пацярпелага насельніцтва”,- сказаў Бэнэдыкт 16
Папа таксама спаслаўся да ўшаноўванага ў нядзелю 20-га чэрвеня Сусветнага Дня Уцекача, які быў ўстаноўлены ААН, каб “прыцягнуць увагу на праблемы тых, якія пакінулі сваю зямлю і сямейныя звычаі, прыбываючы да асяроддзяў, якія часта моцна адрозніваюцца ад іхніх”. “Бежанцы жадаюць знайсці гасціннасць і прызнанне для сваей годнасці і сваіх асноўных правоў. Адначасна яны хочуць унесці свой ўклад у грамадства, якое прыймае іх”,- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.