2010-06-19 11:14:29

Лондан "Яны не належаць да ордэну маўчальніц, але маўчаць у адказ па гэтым пытанні", - заявіла брытанскай газеце "Дэйлі тэлеграф" лідэр пратэстуючых супраць продажу манашкамі сваёй зямлі і пабудовы еа ёй супермаркета.


Хелен Баркер указала журналістам на тое, што ўжо больш за 2,5 тыс. жыхароў падпісалі зварот з абурэннем. Манашкі ангельскага горада Уітбі, вядомага па цэлым свеце рэшткамі бенедыктынского абацтва VII стагоддзя, прыгожымі ўзгоркамі і тым, што менавіта тут Брэм Стокер напісаў "Дракулу", плануюць прадаць зямлю вакол манастыра пад будаўніцтва вялікага магазіну. Гэта выклікала вялікую незадаволенасць гараджан. Па словах спадарыні Баркер, манашкі самі не разумеюць, як расчаравалі і глыбока закранулі пачуцці мясцовых жыхароў. "Не зусім гэта па-хрысціянску - настройваць супраць сабе мясцовую грамаду. Але, здаецца, у іх свае практычныя прыярытэты", - кажа яна. Законныя сёстры тлумачаць дзеля чаго быў задумаў продаж: каб была аказана дапамога мясцовым студэнтам і хворым на СНІД у Афрыцы, а таксама на будаўніцтва новага зручнейшага манастырскага дома. Зараз сёстры жывуць у замку на ўскраіне горада. Жыхарам рыбацкага мястэчка такія планы вельмі прыкрыя. Яны ўпэўненыя, што новая забудова нанясе шкоду абліччу Уітбі, пазбавіць яго сваёй асаблівасці і «душы». Да таго ж, перашкодзіць працы мясцовых гандляроў і адмоўна адаб'ецца на руху аўтатранспарту. Кіраўніцтва будучага супермаркета, наадварот, перакананае, што ад іх здзелкі з манашкамі гараджанам будзе толькі лепш: яны атрымаюць каля 300 новых працоўных месцаў і змогуць рабіць усё неабходныя закупы ў адным месцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.