2010-06-18 13:41:25

Ватыкан-Баку. Прэзідэнт Папскай рады па культуры арцыбіскуп Джанфранко Равазі знаходзіцца ў Азербайджане.


Дзве дзяржавы маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы бібліятэчнай справы, мастацтва і грамадскага жыцця. "Мы плануем ажыццявіць шэраг праектаў у сферы культуры ў кантакце з дзяржаўнымі структурамі Азербайджана. Ажыццяўленне будзе праходзіць праз тутэйшую Апостальскую нунцыятуру (амбасаду Ватыкана) ", - адзначыў Яго экселенцыя Равазі на сустрэчы з міністрам культуры і турызму Азербайджана Абульфасом Караевым ў сераду ў Баку. Афіцыйны візіт высокага прадстаўніка Святога Пасаду арц. Джанфранко Равазі завершыцца 18 чэрвеня.









All the contents on this site are copyrighted ©.