2010-06-18 13:41:46

Варшаўскія дзяржаўныя архівы ў інтэрнэце


Пасьведчаньні аб нараджэньні, шлюбе й сьмерці, выдадзеныя нават 150 гадоў таму, ужо доступныя ў Інтэрнэце.
З учарашняга дня ня трэба ўжо капацца ў старых парафіяльных кнігах, каб пазнаёміцца зь мінуўшчынай сваякоў.
У інтэрнэце зьявіліся дакумэнты дзесяці варшаўскіх парафіяў, якія былі выдадзеныя ў XIX i XX стагодзьдзях.
Гэта, паводле прадстаўнікоў Дзяржаўнага архіва Варшавы, крок у напрамку шырэйшага доступу палякаў да старых архіваў. Гаворка ідзе пра тое, каб карыстальнікі мелі доступ да фондаў у любы час і ў кожным месцы.
У інтэрнэце копіі арыгінальных дакумэнтаў разьзьмешчаныя ў храналягічным парадку. Электронная вэрсія варшаўскіх архіваў знаходзіцца на сайце http://szukajwarchiwach.pl








All the contents on this site are copyrighted ©.