2010-06-17 13:48:01

Куба: кіраўнік ватыканскае дыпламатыі задаволены станам дыялогу Касцёла з дзяржавай



Прабываючы на Кубе сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрті выказаў задавальненне ў сувязі з вынікамі новага дыялогу Іамашняга Касцёла з дзяржаўнымі ўладамі. Пасля сустрэчы з кіраўніком кубінскай дыпламатыі, Бруно Радрыгэс, ён выказаў надзею, што ягоны візіт будзе спрыяць ўзмацаванню дыялогу Касцёла з кубінскімі камуністычнымі ўладамі.
Спасылаючыся да нядаўняга вызвалення аднаго з 2-хсот палітычных вязняў ды перавод 12-ці іншых зняволеных бліжэй да сваіх сем”яў, кіраўнік ватыканскае дыпламатыі выказаў задавальненне з бачных вынікаў касцельнага пасрэдніцтва.
Арцыбіскуп Мамбэрті знаходзіцца ў Гаване ў сувязі з 75-ю гадавінаю ўстанаўлення адносін паміж Кубай і Ватыканам. Затое міністар замежных спраў Кубы Бруно Радрыгэс выказаў сваю ўдзячнасць за “канструктыўную ролю” Касцёла і выказаў надзею працягваць гэты плённы абмен думкамі, ў адпаведнасці з павагай да кубінскай Канстытуцыі і законадаўства.








All the contents on this site are copyrighted ©.