2010-06-17 13:47:24

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


 Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над эвангельскім апiсаньнем суда і асуджэння Езуса.

Зьвязаныя з урачыстым уездам у Ерузалім падзеі зьяўляюцца для Яна нагодай да выяўленьня ўзрастаючай ненавісьці правадыроў і старэйшын ізраільскага народу да Езуса і іх канчатковага вырачэньня ад яго: « свае яго не прынялі». Ян аб-яднаў уваход Пана ў Ерузалім з апавяданьнем аб уваскрашэньні Лазара, якое дазволіла ўвераваць у Езуса такому мноству народа, што занепакоеныя гэтым першасьвятары, вырашылі забіць і Лазара. Можна ўявіць, што абодва гэтыя фрагменты зьяўляюцца абвінавачаньнем юдэйскім правадырам, бо яны не адрозьнілі знакаў надыходу месіянскага цара.
Суд і асуджэньне Месыі –Цара.
У чацьвертым Эвангельлі ёсьць некалькі тэкстаў, якія гавораць, што Езус – Цар. Разгледзім два з іх, каторыя зьмяшчаюць некалькі тытулаў Езуса, а менавіта апавяданьне аб судзе на ім, запісанае ў 18 главе Эвангельля ад Яна і апавяданьне аб яго асуджэньні і ўкрыжаваньні, апісанымі ў 19 главе таго ж эвангельля.
Вось як апісваецца суд на Езусам, зьдзейсьнены Понціем Пілатам у 18 главе: «Ад Каіфа павялі Езуса да прэторыі. Была раніца і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не занячысьціцца, ды каб можна было есьці пасху. Пілат выйшаў да іх і сказаў: у чым вінаваціце гэтага чалавека? Яны адказалі і сказалі яму: калі б ён ня быў такі злачынца, мы ня выдалі б яго табе. Пілат сказаў ім: вазьміце і па вашаму закону судзіце яго. Юдэі адказалі яму: нам нікога нельга забіваць. Каб споўнілася слова Езуса, якое Ён сказаў, абвяшчаючы якой сьмерцю мае памерці. Дык Пілат ізноў увайшоў у прэторыю і, паклікаўшы Езуса, сказаў яму: ты цар юдэйскі? Езуса адказаў яму: ці ад сябе ты гаворыш гэтае, ці другія сказалі табе аба мне? Пілат адказаў: ці ж я юдэй? Цябе твой народ і перашасьвятары выдалі мне, што ж ты зрабіў? Езус адказаў: Валадарства мае не з гэтага сьвету, калі б з гэта сьвету было валадарства маё, дык слугі мае змагаліся, каб юдэі не выдалі мяне. Але валадарства маё не адгэтуль. Пілат сказаў яму: ды ты Цар? Езуса адказаў: ты кажаш, што я цар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў на сьвет, каб сьведчыць аб праўдзе. Кожны хто ад праўды, слухае голасу майго. Кажа яму Пілат: Што такое праўда? І сказаўшы гэтае, ізноў выйшаў да Юдэяў і сказаў ім: я ніякае віны ў ім не знаходжу. Ёсьць жа ў вас звычай, каб я некага звальняў вам на Пасху. Хочаце адпушчу вам Цара юдэйскага. Тады ізноў закрычэлі ўсе, кажучы: не яго але Бараббу! А Барабба быў злачынцам.»
Апавяданьне аб судзе Езуса Пілатам падзяляецца на дзьве часткі. Першая размешчана ў 28-па 32 верш, другая ў вершах з 33 па 40. Першая цікавіць нас толькі таму, што зьяўляецца непасрэдным уступам да другой. У яна зьмяшчае ў асноўным храналагічныя і тапаграфічныя зьвесткі: 1) пераход ад Каіфы да Пілата, 2) раніца - прыкладна 5-6 гадзінаў, 3) узгадваньне аб прэторыі, гэта значыць месцазнаходжаньне прытора, у Ерузаліме – рэзідэнцыя главы правінцыі, які кіраваў ад імя Цэзара. Пракуратары прыбывалі ў Ерузалім з Цэзарыі на сьвяты і спыняліся ў палацы Ірада ці ў крэпасьці Антонія каля сьвятыні. 4) паведамленьне аб тым, што юдэі не ўвайшлі ў прэторыю. Дамы паганаў юдэі лічылі нячыстымі, тыя, хто ўваходзілі ў дом паганаў, заставаліся нечыстымі - сем дзён.
Пачынаючы з верша 33, апавядаецца аб годнасьці Езуса – Цара. Аднак сьведчаньне Езуса перад Пілатам зьмяшчае элементы, якія немагчыма зразумець без старазапаветнага кантэксту і знаёмства з чаканьнямі, якія юдэі зьвязвалі з надыходам Месыі.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.