У выніку папраўкі у Крымінальны кодэкс Польшчы, прапаганда камунізму ў краіне прарыўніваецца
да прапаганды антысэмітызму й фашызму. За распаўсюд камуністычных сымбаляў пагражае
два гады турмы. Пракуратура атрымала права пачынаць сьледзтвы адносна камуністычных
арганізацый і зачыняць інтэрнэт-старонкі, на якіх вядзецца прапаганда ідэй камунізму.
Інстытут Нацыянальнай Памяці склаў сьпіс назваў вуліц і помнікаў, якія трэба зьнішчыць.
Паводле арт. 256 Крымінальнага кодэксу, за вытворчасьць, запіс, набыцьцё, распаўсюд,
перасылку, захоўваньне й прэзэнтацыю дакумэнтаў, запісаў альбо іншых прадметаў з фашысцкай,
камуністычнай альбо кожнай іншай таталітарнай сымболікі, з мэтаю іх распаўсюду, пагражае
да двух гадоў турмы. Выключэньні дапускаюцца ў выкарыстаньні сымболікі ў мастацкай,
адукацыйнай, калекцыянэрскай альбо навуковай дзейнасьці.