2010-06-16 14:55:36

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 16-га чэрвеня


Сваю сённяшнюю катахэзу Бэнэдыкт 16 прысвяціў думкам і пісьмам Святога Тамаша з Аквіну. Прыпомніў асноўныя ідэі апрацаванай ім тэалагічна-філасофскай сістэмы, якая ставіла сабе за мэту акрэсленне адносінаў паміж розумам і вераю
Святы Тамаш падтрымлівае,- сказаў Папа ў часе сённяшняе аўдыенцыі,- што паміж розумам і аб»яўленаю навукаю няма канфлікту ані супярэчнасцяў. Ён падае два спосабы , як дайсці да праўды, якая ў сапраўднасці толькі адна. Піша аб гэтым у сваім творы «Сумма тэалогіі», ў якім даказвае, што парадак ведаў ёсць падвойны.
У іншым славутым творы, ў камэнтарыі да кнігі «Аб Святой Тройцы» Тамаш з Аквіну напісаў, што розум выконвае адносна веры патройнае значэнне: па-перашае паказвае яе асновы, па-другое паяснівае праўды веры і па-трэцяе не прызнае закідаў адносна яе.
У сваіх пісьмах Святы Тамаш,- зноў сказаў Папа,- выпрацаваў шэраг істотных паняццяў, якія тычацца філасофіі, дагматычнай тэалогіі, маральнай тэалогіі, права і многіх дысцыплін, якія сталі фундамантам сучаснай навукі Касцёла.
Яго веды выраслі з жывой, глыбокай і даверлівай веры,- сказаў на заканчэнне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16. Хай паглыбленне яго навук вядзе нас да Бога і да турботы пра веру ў нашым штодзённым жыцці.








All the contents on this site are copyrighted ©.