2010-06-15 13:33:38

Папа Бэнэдыкт 16 да Папскае Касцельнае Акадэміі: ватыканскія дыпламаты выконваюць святарскую паслугу



“ Дыпламатычнае прадстаўніцтва Папы не ёсць толькі проста фармальнаю рэччу. Яно мае значна больш глыбейшы сэнс, бо спалучаецца з турботаю Біскупа Рыму пра ўсе Касцёлы”,- сказаў Бэнэдыкт 16 да будучых дыпламатаў Ватыкану. Як заўсёды ў канцы універсітэцкага года Святы Айцец сустрэўся са святарамі, якія рыхтуюцца да гэтай службы у Папскай Касцельнай Акадэміі. Папа сказаў , што яны павінны клапаціцца пра глыбейшае адзінства з Наступнікам Пятра і яго навучаннем ды турбавацца пра еднасць. Яны з”яўляюцца “шляхамі сувязяў” паміж мясцовымі Касцёламі і Апостальскай Сталіцай, маюць даваць Папе і яго супрацоўнікам, з аднаго боку, аб”ектыўную інфармацыю пра краіны ў якіх жывуць а з іншага, перадаваць ўказанні Святога Пасаду на месцы не бюракратычна, але з глыбокай любоў”ю да Касцёла. Так ватыканскі дыпламат стае “знакам прысутнасці і любові Папы”,- адзначыў Бэнэдыкт 16,- Ёсць гэта карысга для ўсіх мясцовых Касцёлаў, асабліва ў стратэгічна важных ці цяжкіх сітуацыях, ў якіх па розных прычынах знаходзіцца хрысціянскія супольнасці”.
“Справа ідзе, як бачым, пра сапраўднае святарскае служэнне, якое блізкае да аналогіі з прадстаўленнем Хрыста цераз свайго святара, што ўтрымлівае па самой сваёй натуры ахвярны аспект”,- сказаў Папа. Адсюль менавіта стыль прадстаўлення, які вы будзеце пакліканыя выконваць адносна дзяржаўных уладаў ці міжнародных арганізацый. Ватыканскі дыпламат заўсёды будзе атоесамлівацца з тым, каго прадстаўляе. Быць прадстаўніком Намесніка Хрыста, значыць Рымскага Папы, стаецца непаўторным спосабам асягнення вышыні ўласнага святарскага паклікання”.,- сказаў Бэнэдыкт 16.
У Папскай Касцельнай Акадэміі падрыхтоўваецца ў гэтым годзе для дыпламатычнай службы Ватыкана 36-ць святароў з розных краін свету. Прадстаўніцтвы Апостальскай Сталіцы знаходзяцца ў больш чым 150-ці краінах свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.