2010-06-14 13:30:35

У Магілёве будуецца Касцёл Святога Антонія


У Магілёве мясцовыя каталікі ўшанавалі нябеснага заступніка гораду Сьвятога Антонія Падуанскага. Урачыстая імша адбылася на пляцоўцы, дзе будуецца новы касьцёл. Каля сотні вернікаў прайшлі хросным ходам вакол будучага храма.
Сьвяты Антоні лічыцца заступнікам Лісабону й Падуі. У гэтым італьянскім горадзе знаходзіцца Базыліка сьвятога Антонія. У гонар каталіцкага сьвятога названы горад у ЗША – Сан-Антонія.( месца Сьвятога Антонія). Падуанскага цудатворцу магілёўскія каталікі лічаць апекуном Магілёва з канца XVI стагодзьдзя. Ягоны цудатворны абраз у горад прынесьлі францысканскія прапаведнікі.Як кажа ксёндз Андрэй Далянскі, Сьвятога Антонія называюць рыцарам слова, рыцарам мовы. Няхай сьвяты Антоні будзе заступнікам нашай мовы, бо сёньня гэта вялікая праблема. Людзі насамрэч не шануюць сваёй мовы. Вельмі часта ўжываюць дрэнныя словы. Гэтымі словамі мы зьневажаем сябе і іншых людзей. Сьвятога Антонія шануюць ня толькі каталікі, але і праваслаўныя. У Магілёве ў яго гонар цягам двухсот гадоў ладзіліся хросныя хады па вуліцы Віленскай -- ад касьцёлу сьвятога Станіслава да капліцы Сьвятога Антонія, што на польскіх могілках. Іх правядзеньне перарвалася за савецкім часам. У пачатку 90-х гг. традыцыю аднавілі.








All the contents on this site are copyrighted ©.