Святы Айцец прызначыў для апостальскага вікарыяту Анатоліі ў Турцыі Апостальскага
Адміністратара “сэдэ вакантэ”, значыць часовага ардынарыя да часу прызначэння новага.
Ім стаў арцыбіскуп Руджэро Франчэскіні. Ён з”яўляецца адначасна мітрапалітам Смірны,
але раней да 2004-га году, кіраваў апостальскім вікарыятам Анатоліі. Гэтая касцельная
адміністрацыйная адзінка на поўдні Турцыі асталася без ардынарыя пасля забойства біскупа
Падавезэ. Цела італьянскага місіянара вярнулася ў Мілан, дзе было пахаванае ў
панядзелак 14-га чэрвеня. Біскуп Падавезэ спачыў ў сямейнай магіле.