2010-06-12 11:36:34

Рым. Тут свецкія ўлады Татарстану ўручылі медаль за подпісам прэзідэнта РФ каталіцкім дзеячам за дапамогу ў перадачы Расіі старажытнага спісу іконы Казанскай Богамаці. Папа Ян Павел 2 у 2004 годзе, пасля 11 год малітвы перад ёю, вярнуў цудатворніцу ў Расію.


Cярод ўзнагароджаных дзеячаў - і прадстаўнікі Радыё Ватыкана - генеральны дырэктар айцец Федэрік Ламбардзі і кіраўнік нашай беларускай праграмы айцец Клаўдзі (КлодРабінэ), пробашч парафіі святога Антонія пры Папскім рускім каледжы "Руссікум". У 1959 годзе менавіта гэты каледж закончыў цяперашні прафесар Гіссэнскага Ўніверсітэту ў Германіі Адольф Хампель, які таксама атрымаў медаль "Тысячагоддзе Казані". Яшчэ адзін ўзнагароджаны - гэта кіраўнік Рымскага цэнтру "Экуменічная Расія" блізка базілікі Святога Пятра, каталіцкі святар Сэрджо Мерканцін: RealAudioMP3 Разам з маладым казанскім гісторыкам Дзімітрыям Хафізавым нямецкі прафесар-тэолаг Адольф Хампель,які часта наведвае і нашу Беларусь, стаіць ля вытокаў вяртання цудатворнай іконы: яны двое распачалі яе пошук 25 гадоў таму назад па цэлым свеце. Бо пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Савецкія ўлады цудатворную ікону прадалі на аўкцыёне. Вось што сёння расказвае спадар Хампель. RealAudioMP3 Калі ў Казані ў 2008 годзе было асвячанне каталіцкага храма, абяцанага гарадскімі ўладамі католікам ў тыя дні, калі Папа Ян Павел II-гі перадаў у Расію старажытны спіс Казанскай іконы Божай Маці, на цырымоніі адкрыцця дэкан Калегіі кардыналаў сусветнага Касцёла Анджэло Саданo сказаў, што Татарстан ў мірным суіснавання розных народаў і рэлігіяў можа стаць прыкладам для многіх іншых краін Пазней кардынал Саданo lдадаў, што ураджаны знешнім выглядам храма, падобнага на базіліку святога Пятра ў Рыме і абяцаў перадаць гэта Папу Бэнэдыкту XVI- Hовы храм паўтарае ранейшы з 1858 году, дзе зараз размяшчаецца будынак аднаго з ВНУ Казанi. Парафія таксама стала культурна-адукацыйным цэнтрам Казані - тут праводзяць канцэрты, курсы замежных моў, харавыя заняткі, ёсць цэнтр псіхалагічнай дапамогі.









All the contents on this site are copyrighted ©.