2010-06-12 11:34:44

Рым. "Ня бойцеся» — пад такой назвай у тэатры «Італія» пачалася прем'ера спектакля пра Яна Паўла ІІ


Сцэнарыстам мюзікла з’яўляецца свецкі вернік Джузепе Спедыкато, які распачаў працу над ім у 2006 годзе. Музыку напісаў святар -ксёндз Б’яджо Мандарыно. Ролю Яна Паўла ІІ выконвае актор Сімон Сібіллано, вядомы,бо граў галоўныя ролі ў мюзікле "Ісус Хрыстос - суперзорка», «фантом оперы» і «Робін Гуд».
Мюзікл распачынаецца з аповеду пра маладыя гады Караля Вайтылы,калі ён граў у футбол, удзельнічаў у спектаклях і вучыў мовы.Потым - часы нямецкай акупацыі, ягоны глыбокі роздум, цяжкая праца, а таксама і працяг ўдзел як актора ў самадзейнасці,напісанне вершаў і прыняццё рашэння стаць святаром і вучыцца ў семінарыі. У мюзікле адлюстравана таксама ўзвядзенне Караля Вайтылы да сану біскупа і кардынала, і кульмінацыя - абранне яго Папам Рымскім. Спектакль распавядае пра падарожжы і перадае змест прапаведвання польскага Папы, а таксама прыпамінае пра яго ролю для абуджэння ўсяе міжнароднай супольнасці. Ранейшыя версіі спектакля ўжо ставіліся ў розных гарадах Італіі, аднак для паказу ў Рыме ў мюзікл былі ўнесены кардынальныя змены. СтваральнІкі спрабуюць паказаць яго разуменнt гісторыі і муку ды радасць глыбокіх філасофскіè і багаслоўскіх роздумаў. Ад гэтага нарадзіўся яго заклік «жыць ўнутры гісторыі без страху», выбіраючы Хрыста засяроджаннем і канчатковай мэтай уласнага жыцця, каб пашыраць ўласныя гарызонты ў Любові глыбокай павазе да чалавечай асобы.Заканчваецца мюзікл апошнімі днямі земскага жыцця Яна Паўла 2. Раннія версіі спектакля ўжо ставіліся ў розных гарадах Італіі, аднак для прадстаўлення ў Рыме ў мюзікл былі ўнесеныя кардынальныя змены.
Хутка на італьянскай сцэне з'явіцца яшчэ адзін твор пра Яна Паўла Другога: «Лёлек, малады Вайтыла". Гаворка ідзе пра музычную п'есy, прысвечанай асобe будучага Папы. Асноўнымі крыніцамі тут ужо сталіcя юнацкия літаратурныя творы Папы Вайтылы, што выяўляюць сувязь яго ўнутранага жыцця з пастырскай, грамадскай дзейнасцю і з сусветнай гісторыяй. Так, прыпамiнаецца п*еса самога Папы " Разважанні перад лаваю ювеліра» Сам аўтар ахарактарызаваў яе як «разважанні аб Сакраманце шлюбу, часам пераходзяць у драму".









All the contents on this site are copyrighted ©.