2010-06-11 14:49:07

Папа Бэнэдыкт 16 паклікаў святароў, каб нанава зразумелі вялікасць і прыгажосць свайго паклікання



У пятніцу 11-га чэрвеня раніцай Папа адслужыў Святую Імшу на заканчэнне Году Святарства, на Плошчы Святога Пятра, ў часе якой абвясціў Святога Яна Марыю Віянэя Нябесным апекуном святароў.
У сваім казанні сказаў RealAudioMP3
Год Святарства, які мы святкавалі 150-т гадоў пасля смерці Святога Пробашча з Арс, які ёсць прыкладам святарскага служэння ў нашым свеце, дабягае да канца. І тут Папа паясніў значэнне святарства і роля святара, які “ў імя Хрыста вымаўляе словы, якія вызваляюць нас ад грахоў і змяняюць, такім чынам, сітуацыю нашага жыцця.”. Святарства гэта сакрамант: цераз святара Бог прысутны сярод чалавецтва і дзейнічае ў яго карысць. Мы жадаем разбудзіць радасць, што Бог так блізка нас і ўдзячнасць за тое, што Яму мы можам даверыць нашыя слабасці. На жаль, ў гэтым годзе побач радасцьі з сакраманту святарства, выйшлі на святло грахі святароў: асабліва злоўжыванні ў адносінах да дзяцей”.- сказаў Бэнэдыкт 16. Таму мы пастаянна просім прабачэння ў Бога і ў асоб, якія ўцягнутыя ў гэтую справу. Мы абяцаем,- сказаў Папа.- зрабіць ўсё магчымае, каб такія злоўжыванні не паўтарыліся больш. Абяцаем, што ў пытанні допуску да святарсткага служэння і ў падрыхтоўцы да яго зробім усё, што ад нас залежыць, каб пакліканні да святарства былі дакладна расследаваныя ды будзем яшчэ больш суправаджаць святароў ў іхняй дарозе, каб Пан іх абараняў і ахоўваў ад небяспек. Калі Год Святарства,- сказаў зноў Святы Айцец,- павінен быць услаўленнем нашай дзейнасці, дык ён мог бы быць знішчаным ў выніку гэтых падзей. Але мы удзячныя за Божы дар, дар, які хаваецца “ў гліняных пасудзінах”, які заўсёды нанава, на працягу ўсёй чалавечай слабасці, робіць канкрэтным у гэтым свеце любоў Бога. Такім чынам дар становіцца заангажаваннем , каб адказаць на Божую адважнасць і пакорлівасць- нашаю мужнасцю і пакорнасцю. Слова Хрыста , якое мы спявалі як песню ўваходу на сённяшнюю Літургію гавораць нам, што значыць стаць і быць святаром: “Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне: бо Я ціхі і лагоднага сэрца”.- сказаў Езус
У сённяшняй Літургіі мы спявалі Псальм 23,- працягваў Бэнэдыкт 16,- ў якім гаворыцца “Твая паліца і падпора Твая.- яны мяне пацяшаюць” Пастух патрабуе кія на дзікіх звяроў, ,- сказаў Папа,- якія хочуць адлучыцца ад стада. Побач кія ёсць і падпора, якая аказвае падтрымку і дапамагае перайсці цяжкія шляхі. Абедзьве гэтыя прылады уваходзяць ў служэнне Касцёла, служэнне святара. Таксама і Касцёл павінен выкарыстоўваць кій пастуха, каб абараняць веру ад фальсыфікатараў, супраць накірункаў, якія па сутнасці, сеюць дэзарыентацыю. Выкарыстоўванне кія можа служыць любові. Сёння мы бачым, што гэта не любоў, калі святары дапускаюцца нягодных паводзін у сваім жыцці. Гэта таксама не любоў, калі распаўсюджваецца еразь, скажэнене і разбурэнне веры быццам бы мы самі прыдумвалі веру. Гэта ўжо не дар Божы, каштоўная жамчужына, калі мы не будзем супраціўляцца гэтаму. У той жа час, аднак, кій мусіць заўсёды нанава быць падпорай пастуха,- падпора, якая дапамагае чалавецтву ісці па крутых сцежках і наследаваць Хрыста.
Кожны хрысціянін і кожны святар,- сказаў на заканчэнне свайго казання Папа,- пачаўшы ад Хрыста , павінен стаць крыніцай жыцця, якая прыймае жыццё іншых. Мы павінны даваць ваду жыцця для сасмаглага свету. Пане мы дзякуем Табе,што Ты адкрыў сваё сэрца для нас. Зрабі, каб таксама і мы сталі жывымі людзьмі, жывымі ад Тваёй крыніцы і абдары нас, каб мы былі таксама крыніцай, здольнымі ахвяроўваць наш час гэтай вадзе жыцця”,- заверныў сваё казанне Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.