2010-06-10 13:42:03

За пэдафілію будуць кастраваць


У Польшчы ўступіў у жыцьцё закон, якія прадугледжвае жорсткія пакараньні за пэдафілію й казіродства. Сэкс з асобай, якая не дасягнула 15-ці гадоў, лічыцца злачынствам, за якое пагражае пакараньне ад 3 да 15-ці гадоў турмы. Таксама забараняецца здымаць на камэру сэксуальныя акты й разьмяшчаць іх у інтэрнэце. За гэта пагражае ад трох месяцаў да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
За сэксуальны кантакт з асобай, якая не дасягнула 15-ці гадоў альбо з блізкім сваяком злачынца аўтаматычна трапіць на абавязковае фармакалягічнае лячэньне ва ўстанову зачыненага тыпу. Суд мае права накіраваць пэдафіла на прымусовае лячэньне адразу пасьля выхаду злачынцы на волю. Калі пэдафіл будзе ўхіляцца ад лячэньня, то яго вяртаюць за краты.
За прапанову сэксуальнага характару празь Інтэрнэт асобе, якая не дасягнула 15-ці гадоў, пагражае 3 гады турмы.








All the contents on this site are copyrighted ©.