Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 9-га чэрвеня
У сваёй сённяшняй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 вярнуўся да свайго апошняга Апостальскага
падарожжа на Кіпр. Яно мела гістарычнае значэнне, бо першы раз у гісторыі Біскуп
Рыма прыбыў у месцы асвячаныя апостальскаю працаю Святых Паўла і Варнавы. Кіпр традыцыйна
прызнаецца за частку Святой Зямлі. Бэнэдыкт 16 наведаў гэтую краіну, перад усім,
каб узмацаваць у веры невялікія, але жывыя каталіцкія супольнасці і заахвоціць іх,
каб надалей ішлі дарогаю пабудовы адзінства з Цэрквам-сёстрамі асабліва з Праваслаўнай
Падарожжа пачалося 4-га чэрвеня ў старажытным горадзе Пафос, дзе адбылалося экумэнічнае
набажэнства. Разам з Праваслаўным архіяпіскапам Хрызастомасам ІІ былі прысутнымі
прадстаўнікі армянскае, англіканскае і лютэранскае супольнасцяў. Прадаўжэннем набажэнства
была сустрэча з Хрызастомасам ІІ у ягонай рэзыдэнцыі. Наступнага дня 5-га чэрвеня
ў сталіцы востравуНіказіі Святы Айцец наведаў Прэзідэнта Рэспублікі. Затым адбылася
Літургія Слова, ў якой прынялі ўдзел прадстаўнікі мараніцкай, армянскай і лацінскай
супольнасцяў. Чарговым важным момантам візіту была Святая Імша ў парафіі Святога
Крыжа ў прысутнасці святароў, пасвячаных асоб, дыяканаў, катахэтаў і прадстаўнікоў
касцельных таварыстваў. Кульмінацыйным здарэннем Апостальскага Падарожжа было
ўручэнне Папам «Інструмэнтум Лаборыс»- рабочага дакумента для прац Спецыяльнага Зграмаджання
Сыноду Біскупаў для Блізкага Усходу. Адбылося гэта 6-га чэрвеня ў Ніказіі пасьля
ўрачыстае Эўхарыстычнае Літургіі, ў якой прынялі ўдзел патрыярхі і біскупы усяго рэгіёну.
Сынод адбудзецца ў Рыме ў кастрычніку, гэтага году, а яго тэма гучыць: «Каталіцкі
Касцёл на Блізкім Усходзе, еднасць і сведчанне».