2010-06-08 14:22:41

Прэсавы прадстаўнік Ватыкану зрабіў падрахунак з візіту Папы на Кіпр


Ксёндз Фэдэрыко Лёмбарді сказаў Ватыканскаму Радыё, што “Бэнэдыкт 16 высока дацаніў экумэнічнае заангажаванне Кіпрыёйкай Праваслаўнай Царквы; жыхарам дазволіў нагадаць свету аб сваіх праблемах; даў пачатак непасрэдным падрыхтоўкам да Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, які ўключыць увесь Касцёл ў вырашанне праблемаў тамашніх хрысціян”.
“Мне здаецца, што шмат ужо зроблена ў галіне экумэнізму,- сказаў прэсавы прадстаўнік Ватыкану,- сімвалам гэтага візіту застануцца абдымкі міру паміж Бэнэдыктам 16 і Хрызастомам ІІ. Праваслаўная Царква на Кіпры, хаця і невялікая з пункту гледжання ліку вернікаў, адыгрывае важную ролю ў экумэнічным руху, асабліва ў праваслаўным асяроддзі. Папа высока ацэньвае яе ўклад і заявіў аб сваёй падтрымцы. Аспрэчванні, аб якіх было гаворана раней, засталіся амаль маргінальнымі і не мелі ніякага значэння. Акрамя таго, гэта быў гістарычны візіт да невялікае каталіцкае супольнасці. Варта адзначыць, што на сустрэчах з Папам прысутнічала большасць католікаў востраву. Падарожжа было таксама вельмі станоўчым для ўсяго Кіпра, яго ўладаў і грамадства. Як палітыкі так і духоўныя кіраўнікі вельмі выразна выказалі свае чаканні і праблемы спалучаныя, між іншым, з падзелам востраву і з пагрозай хрысціянскай культурнай спадчыне. Яны гаварылі аб гэтым вельмі выразна, выкарыстоўваючы прысутнасць так важнага госця. А Бэнэдыкт 16 адказваў на гэта вельмі ўзважана і ясна, падкрэсліваючы асноўныя прынцыпы сацыяльнага суіснавання, а менавіта: павагу правоў чалавека, права на вяртанне ў месца свайго паходжання, рэлігійную свабоду. Яшчэ адзін аспект дадзенага візіту- гэта адкрыццё непасрэдных падрыхтовак да Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу. Гэта- адказ Святога Айца на праблемы хрысціян, што жывуць тут і на Блізкім Усходзе, якія вельмі сур”ёзныя”,- сказаў ксёндз Фэдэрыко Лёмбарді.








All the contents on this site are copyrighted ©.