2010-06-07 10:43:10

У нядзелю 6-га чэрвеня Бэнэдыкт 16 завершыў візіт на Кіпр. Папа на лётнішчы ў Лярнацы: кароткае, але плённае падарожжа.


Кароткім, але паспяховым назваў Святы Айцец свой трохдзённы візіт на Кіпр. У цырымоніі развітання ў эўрапорце ў горадзе Лярнака, Папа заклікаў актывізаваць намаганні “па стварэнні рэальнага і трывалага міру для ўсіх жыхароў” усходняй часткі Міжземнамор”я.
Нагадаўшы пра сваю сустрэчу з праваслаўным архіяпіскапам Кіпру Хрызастомам ІІ выказаў надзею, што яго візіт будзе разглядацца як чарговы крок на шляху, які адкрылі перад намі ў Ерусаліме ў 1964-м годзе абдымкі Партрыярха Атэнагораса і Папы Паўла 6-га. Іхнія першыя сумесныя прарочыя крокі паказалі нам дарогу, па якой мы таксама павінны ісці. Бог заклікае нас, каб мы былі братамі, ідучы разам у веры, ў пакоры перад Усемагутным Богам і з непарыўнымі вузамі ўзаемнай любові. Заахвочваючы іншых хрысціян працягваць гэты шлях, я хацеў бы запэўніць іх у тым,- сказаў Папа,- што Каталіцкі Касцёл, з Божай дапамогай будзе імкнуцца да мэты, якой з”яўляецца дасканалае адзінства ў любові з дапамогай глыбейшага разумення таго, што католікі і праваслаўныя маюць найбольш каштоўнае,- сказаў Святы Айцец.
“Дазвольце мне яшчэ раз выказаць шчырую надзею і малітву, каб мы разам, хрысціяне і мусульмане сталі рошчынаю міру і прымірэння паміж кіпрыйцамі і служылі прыкладам для іншых краін”,- дадаў Папа.
Гаворачы аб сітуацыі на Кіпры, Бэнэдыкт 16 адзначыў, што да найважнейшых задач улады належыць забяспечыць мір і бяспеку для ўсіх кіпрыйцаў. “Праўда і прымірэнне а таксама ўзаемная павага з”яўляюцца самай надзейнай асновай мірнай будучыні гэтага востраву, стабільнасці і дабрабыту ўсіх яе жыхароў. Шмат добрага было дасягнута ў гэтай галіне ў апошнія гады на аснове канструктыўнага дыялогу, але многае яшчэ трэба зрабіць для пераадолення падзелаў”,- растлумачыў Папа. На канец заахвоціў Прэзыдэнта Кіпра і ўсіх яго суайчыннікаў да “цярплівай і напружанай працы”, каб ствараць лепшую і больш стабільную будучыню.
Развітваючыся з Папам Прэзыдэнт Кіпра Дэмэтрыс Хрыстофіяс падзякаваў яму за падтрымку ў аб”яднанні Кіпра на аснове рэзалюцый ААН, а таксама за клопат аб культурнай спадчыне на тэрыторыях “акупіраваных турэцкакй арміяй”. Ён прызнаўся, што жыхары Кіпра ёсць крануты яго прыязняю і салідарнасцю. Жадаючы Бэнэдыкту 16 шчаслівае дарогі ў Рым, ён выказаў надзею, што хутка дойдзе да чарговае сустрэчы паміж імі.








All the contents on this site are copyrighted ©.