2010-06-05 14:14:05

Расію наведаў Патрыярх Канстантынопаля Барталамей І


31-га мая завяршыў візіт у Расіі Барталамей І-ы. З пункту гледжання Рускай Праваслаўнай Царквы гэты візіт быў вельмі паспяховым. Патрыярх Канстантынопаля паклікаў украінскае праваслаў”е, што адлучанае ад Масквы да паўторнага кананічнага адзінства з Маскоўскім Патрыярхатам. Барталамей І-ы таксама зрабіў заклік да, як мага хутчэйшага, склікання Усеагульнага Сабору Памесных Праваслаўных Цэркваў.
“Хай адлучаныя праваслаўныя вернікі не хістаюцца аб”яднацца з кананічнай Царквой, якая ёсць карабелем збаўлення. Нашая Канстантынопалская Царква, ў гэтай справе робіць ўсё з вялікай павагай да існуючага кананічнага парадку. Я заклікаю ўсіх да малітвы за народы Расіі і Украіны”,- сказаў Патрыярх Барталамей І-ы журналістам тэлеканала “Весті-24”.
Кіраўнікі Патрыярхатаў у Маскве і Канстантынопалі вырашылі правесці, як найхутчэй, Праваслаўны Паўсюдны Сабор: “Мы прынялі рашэнне, каб паскорыць працэс склікання святога і вялікага Сабора ўсіх праваслаўных Цэркваў. Скліканне Сабора Патрыярх Барталамей І-ы назваў найбольшым заданне для Канстантынопальскага Патрыярхату, а сам Сабор падзеяй аб найбольшым значэнні для ўсяго праваслаўнага свету”.








All the contents on this site are copyrighted ©.