2010-06-05 14:15:17

Протадыякан Андрэй Кураеў расцэньвае прыезд Барталамея І у Расію як перамогу дыпламатыі Маскоўскага Патрыярхату



Прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі протадыякан Андрэй Кураеў лічыць вельмі важным і знакавым візіт Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея І у Расію.
«Той факт, што Барталамей сёння ў Маскве, азначае, што наша дыпламатыя ўжо заваявала сур’ёзную перамогу. Гэта знак таго, што пытанне аб кананічным статусе Украінскай Царквы знята з парадку дыялога паміж Масквой і Канстанцінопалем», — паведаміў а. Андрэй Кураеў, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс».
Прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі нагадаў, што два гады таму Патрыярх Барталамей І прыязджаў у Кіеў, дзе сустракаўся са светлай памяці Алексіем ІІ, «і гэта быў вельмі напружаны візіт: тады многія чакалі, што справа можа скончыцца тым, што Канстанцінопаль абвесціць Украіну сваёй тэрыторыяй; гэтага не адбылося». Цяпер, па словах протадыякана Кураева, абедзве Царквы могуць абмяркоўваць іншыя пытанні, і перш за ўсё «пытанні аб супольным нашым хрысціянскім сведчанні ў секулярным свеце сучаснай Заходняй Еўропы».








All the contents on this site are copyrighted ©.