2010-06-04 15:29:18

Разам з Прэзідэнтам Кіпра Дзімітрысам Хрыстофіясам і суправаджаючымі асобамі Папа Бэнэдыкт XVI накіраваўся на экуменічнае набажэнства ў царкву Агіі Кірыякі Хрызапаліціссы."Хай святы дух прасветліць і ўтрывае нашае адзінства, каб разам маглі Дабравесціць сёння сучаснікам, прагнучым праўды.., што мае імя - Езус Хрыстус!"


Гэты праваслаўны храм 13 стагоддзя быў адкрыты ўжо 30 гадоў таму назад таксама для католікаў і пратэстантаў на волю тагачаснага праваслаўнага архіепіскапа Пафаса, а зараз Архіепіскапа Кіпрыёцкага Хрызастонаса Другого. Цяпер ён тут і прымае Пятровага наступніка з Рыму. Перад царквой святой Агіі знаходзіцца археалагічны старажытны помнік, галоўнай рэліквіяй якога ёсць Слуп бічавання апостала Паўла. Гэты абшар як і многія іншыя тутэйшыя хрысціянскія комплексы знаходзяцца з пераліку каштоўнасцей Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Менавіта тут, пад адкрытым небам, у малітоўнай прысутнасці каталіцкіх вернікаў, англіканаў і праваслаўнай большасці Яго Свяцейшаства Хрызастомас вітае Бенедыкта 16. Падчас святога экуменічнага Саслужэння чытаецца з Евангелля апісанне першага падарожжа апосталаў Барнабы і Паўла на Кіпр(Дз., 13, 1-2).
У сваім слове да хрысціянскіх вернікаў на гэтай зямлі, што спазнала і працягвае спазнаваць пакуты, Папа, у прыватнасці, звярнуўся напачатку на іх роднай мове:(голас Папы): RealAudioMP3
-"Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Мір і Ласка ў шчодрасці для вас! З вялікай радасцю вітаю вас усіх, прадстаўнікоў хрысціянскіх грамад Кіпра." Пасля высокашаноўных братэрскіх прывітанняў да Яго Свяцейшаства Хрызастонаса 2-га, Папа падкрэсліў надзвычайную важнасць для ўсіх уз'яднацца ў малітве ў царкве Свяцейшай Панны Найзалацейшай , у так святых для ўсіх хрысціянаў месцах..."Цэрквы - каталіцкая і праваслаўная на Кіпры забавязаныя ісці разам ў дыялогу і братнім супрацоўніцтве...у годнасці ўласнай лучнасці з прапаведваннем ап. Паўла, Варнавы і Марка ды ў адзінстве апостальскай веры, якая спалучае ўсе тыя Цэрквы, што захоўваюць аднолькавыя правілы веры. Гэта лучнасць , як бы яна ні была недасканалаю, ёсць рэальнаю, ды скіроўвае пераўзыходзіць нашы падзелы і змагацца за асягненне бачнай поўнай лучнасці, пажаданай Панам для ўсіх сваіх паслядоўнікаў. " Папа падкрэсдіў. што адзінства ёсць дарам і місіяй, прыпомніўшы аб маючай адбыцца восенню пленарнай спецыяльнай Асамблеі Сыноду каталіцкіх біскупаў для Блізкага Ўсходу, якая будзе разважаць аб дапамозе хрысціянам рэгіёну ў прысутнасці гасцей іншых хрысціянскіх канфесій у час працаў. У апошнія дзесяцігоддзі у асаблівы спосаб выяўляюцца намаганні зноў разам раскрыць апостальскую спадчыну, дарагую як заходняму, так і усходняму хрысіянству "Праз цярплівы і шчыры дыялог хай жа знойдзем збліжэнне адно з адным, пераўзыходзячы мінулыя супярэчнасці і гледзячы разам для лепшае будучыні!"
.









All the contents on this site are copyrighted ©.