2010-06-04 17:18:32

Глыбокі боль выказаў Святы Айцец па мучаніцкай смерці монс. Падавезе. Загіненне біскупа Падавезэ не можа быць перашкодай у дыялогу з ісламам .


«Забойства біскупа Луіджы Падавезэ не мае нічога агульнага з рэлiгійнымі прычынамі і не можа быць прыпісана Турцыі і яе жыхарам, а таксама не павінна кідаць ценю на дыялог з Iсламам», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас прэс-канферэнцыі ў самалёце па дарозе на Кіпр. Папа заклікаў усіх хрысціян, асабліва католікаў Блізкага Ўсходу - сведкаў Хрыста ў цяжкіх умовах і выпрабаваннях - імкнуцца развіваць "дыялог з мусульманамі - нашымі братамі, нягледзячы на цяжкасці». Kожны дзень варта «наследаваць Бога ў Яго цярплівасці». Як дадаў Папа, задачай Апостальскай Сталіцы з’яўляецца стварэнне ў чалавечых сэрцах штораз гатоўнасці да распачацця аднаўлення, з упэўненасцю, што насілле не ёсць сродак вырашэння праблем.







All the contents on this site are copyrighted ©.