2010-06-03 17:21:57

Рым-Стамбул. Прэзiдэнт Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Турцыі, апостальскі Вікары Анатоліі, італьянец па паходжанні Луіджы Падaвезe забіты ў чацвер у сваёй рэзідэнцыі ў горадзе Iскендерун на міжземнаморскім узбярэжжы Турцыі. "Жудасны, неверагодны факт"- каментуе айцец Федэрік Ламбардзі.


Па першапачатковых дадзеных, святара забіў вадзіцель аўтамабіля. Дырэктар залі Друку Ватыкана выказаў адразу сваю глыбокую жалобу. "Мы журбуем і прыпамінаем іншыя факты праліцця крыві ксяндзоў у Турцыі, свежа памяць пра нядаўнюю страту - калі 4 гады таму ў Турцыі быў забіты на малітве ў касцёле нажом у спіну дон Андрэа Санторо. Молімся, - працягваў айцец Ламбардзі,- каб Пан Бог ацаніў яго намаганні на дабро Сусветнае Царквы і каб хрысціяне не гублялі смеласці , а, на прыклад адважнага сведчання нябожчыка, заставаліся вернымі Касцёлу свайго рэгіёну." Асабліва ўраджвае страшэнны факт забіцця напярэдадні візіту Бенедыкта 16 на Кіпр, падзелены востраў Блізкага Ўсходу, дзе біскуп Луіджы павінен быў удзельнічаць у Богаслужбах. "Гэты жудасны факт прыспешвае неабходнасць выяваў братэрскай салідарнасці з хрысціянамі рэгіёну", падкрэсліў падрэ Ламбардзі. Як выказаўся Кіпрыёцкі Патрыярх Тваль, краіна падзеленая як і Святая Зямля і марыць аб прыйсці міру. Папа прыбывае туды заўтра, у пятніцу, каб сустрэцца і маліцца з Хрыстовымі вернікамі - католікамі і праваслаўнымі.
Як паведамляюць свецкія прэсавыя крыніцы Турцыі, уласны кіроўца аўтамабіля накінуўся на біскупа Луіджы з нажом і нанёс некалькі глыбокіх ранаў. Сьвятар памёр у бальніцы. Пацверджання гэтай інфармацыі з іншых крыніц пакуль няма. Пра магчымыя прычыны таксама не паведамляецца. Вось некалькі дадзеных з біяграфіі монс. Луіджы Падавезе. Нарадзіўся ў Мілане ў 1947 годзе.У 1965 ўступіў у ордэн капуцынаў, дзе быў рукапаложаны на святара ў 1973. Узначаліў кафедру Патрыстыкі і выкладаў яе ў Папскім Антаніянскім Універсітэце. Перад атрыманнем біскупскай сакры нёс напрацягу 1 6 гадоў службу ў гэтым ўніверсітэце таксама і ў якасці дырэктара Інстытута Духоўнасці. Потым накіраваны на прафесарскую пасаду ў рымскі Папскі Ўніверсітэт Грыгарыянум і ў Папскую Альфасіянскую Акадэмію. Напрацягу 10 год быў візітатарам Усходняга інстытуту ў Рыме ад Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Працаваў кансультантам у Кангрэгацыі па справах Святасці. Ад 2004 года быў намінаваны Апостальскім Вікарыем Анатоліі і кансакраваны біскупам Монтэвердэ. Просім вашых малітваў за сведку веры хрысціянскай на Блізкім Ўсходзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.