2010-06-03 14:28:37

Папа Бэнэдыкт XVI наведае Украіну ў 2012 годзе


Як паведаміў падчас пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны арцыбіскуп Львоўскі Мечыслаў Макшыцкі, запрашэнне Святому Айцу Бэнэдыкту XVI наведаць Украіну ў 2012 г. было прынята Апостальскай Сталіцай. Зараз вызначаецца канкрэтная дата візіту.
Па інфармацыі агенцтва «Седмица», у 2012 г. Львоўская архідыяцэзія будзе адзначаць 600-гадовы юбілей перанясення біскупскай сталіцы з Галіча ў Львоў. У гэтым жа годзе плануецца завяршэнне Эўхарыстычнага кангрэса ва Украіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.