2010-06-03 14:27:52

Папа Бэнэдыкт 16 заклікае да трывалага спынення гвалту ў Зоне Газы


“З сур”ёзнаю заклапочанасцю я падыходжу да трагічных падзей, якія адбыліся паблізу Зоны Газы”,- сказаў Святы Айцец на заканчэнне агульнае аўдыенцыі, якая адбылася ў сераду 2-га чэрвеня. Спасылаючыся на ізраільскі напад на гуманітарную аўтакалонну, якая хацела разарваць марскую блакаду Зоны Газы, Папа заклікаў да пазбягання сілавых нападаў пры ўрэгуляванні канфліктаў
RealAudioMP3
“Жадаю выказаць шчырыя спачуванні ахвярам гэтых трагічных падзей, якія выклікаюць заклапочанасць ўсіх, каму ляжыць на сэрцы мір у гэтым рэгіёне. Ужо чарговы раз я прыпамінаю са смуткам, што гвалт не вырашае спрэчак, але ўзмацняе іх трагічныя наступствы і стварае новае насільле. Заклікаю ўсіх тых, якія маюць палітычную ўладу як на мясцовым узроўні так і на міжнародным, каб пастаянна імкнуліся да справядлівых развязак на дарозе дыялогу і такім чынам запэўнівалі лепшыя ўмовы жыцця, ў згодзе і міры, грамадству, якое там пражывае. Заклікаю вас,- звярнуўся Папа да вернікаў прысутных на Плошчы Святога Пятра,- далучыцца да маіх малітваў за ахвяры, іхнія сем”і і за ўсіх церпячых. Няхай Пан Бог падтрымлівае намаганні тых, якія нястомна імкнуцца да прымірэння і міру”.








All the contents on this site are copyrighted ©.