2010-06-03 14:27:03

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар разважае над эвангельлскім апiсаньнем урачыстага ўезду Езуса ў Ерузалiм.

У Эвангельлі ад сьвятога Лукі, першая частка апявяданьня аб урачыстым уездзе Езуса ў Ерузалім у асноўным супадае з апавяданьнем эвангеліста Марка. Мы не знаходзім у ім ніякіх уласных багаслоўскіх канцэпцый. Трэба толькі заўважыць, што Лука падкрэсьлівае ролю Ерузаліма. Нават калі і пералічае назвы іншых мясцовасьцяў, але гаворачы, “ідучы ў Ерузалім”, адсылае да багаслоўскага значэньня гэтага найменьня – гэта значыць да сьвятога горада, дзе знаходзіцца Сьвятыня. Менавіта таму, некаторыя экзэгеты хацелі б гэтым абгрунтаваць меркаваньне, што Езус уехаў у Ерузалім не толькі ў ролі цара але і ў ролі сьвятара.
Значнае разыходжаньне паміж апавяданьнем Лукі і іншымі сінаптычнымі аўтарамі прасочваецца ў словах, якімі «мноства вучняў» выхвалялі Хрыста: “Бласлаўлёны Цар”. Можна дапусьціць , што Лука сьвядома ўжыў гэты зварот, жадаючы выявіць Езуса як магутнага цара, які як бы ўваходзіў у сваю сталіцу пасьля пераможнай бітвы.
Гэты асаблівы погляд Лукі на Езуса падцьвярджае дададзены ім выраз: “І некаторыя фарызеі з асяродзьдзя народа сказалі яму: Настаўнік! Забарані вучням тваім. Але ён сказаў ім у адказ: кажу вам, калі яны змоўкнуць, дык камні пачнуць галасіць. “
І ў заключэньні прааналізуем апавяданьне ўезду Езуса ў Ерузалім, апаведзенае ў чацьвертым эвангельлі: “На другі дзень, мноства народу, якое прыйшло на сьвята, пачуўшы , што Езус ідзе ў Ерузалім, узяла пальмовае вецьце і выйшла на спатканьне Яму і крычэлі: “Осанна, бласлаўлены, хто йдзе ў імя Пана, Цар Ізраільскі. Езус жа, знайшоўшы асьлятка, сеў на яго, як напісана: не бойся, дачка Сыёна! Вось цар ідзе, седзячы на маладым асьле. Вучні яго сьпярша не разумелі гэтага, толькі, як уславіўся Езус, тады ўзгадалі, што гэтак было напісана аб ім і гэтае зрабілі яму. Народ жа, які быў з ім раней, сьведчыў, што ён выклікаў з магілы Лазара і ўскрасіў яго. Вось чаму спаткаў яго народ, бо чуў, што ён зрабіў гэты цуд”.
Без сумніву гэтае апавяданьне было напісана са значна большай часовай дыстанцыі, чым сінаптычныя эвангельлі. Аднак літаратурны аналіз дазволіў вылучыць у ім шэраг элементаў, узыходзячых да больш старажытнай традыцыі. Паказальныя таксама адрозныя зазначэньні на час, уласьцівыя чацьвертаму Эвангельлю. Яны дапаўняюць апавяданьні сінаптычных аўтараў і сьведчаць аб тым, што ў раньні перыяд разьвіцьця царквы, напрыканцы І стагодзьдзя, багаслоўскае тлумачэньне гістарычных падзей выклікала значна большы інтарэс, чым у момант састаўленьня першага эвангельля.
Спачатку эвангеліст Ян паведамляе, што ўваход Пана ў Ерузалім меў месца “на другі дзень” пасьля падзей у Бэтаніі, гэта значыць пасьля “намашчэньня” Езуса Марыяй, сястрой Лазара. Гэтая падзея ў Эвангельлі мае не толькі гістарычнае значэньне, але і, перш за ўсё, зьяўляецца вызнаньнем веры ў Езуса. Ці вынікае з гэтай храналагічнай заўвагі, што ўезд у Ерузалім Езуса магло мець месца на пальмавую нядзелю? Невядома, тым больш, што тады б Марыя ”намасьціла” Езуса напярэдадні, гэта значыць у суботу, на што аднак, не зьвярнулі ўвагу юдэі, якія прыйшлі ў дом Лазара, каб паглядзець на яго пасьля цудоўнага ўваскрашэньня. Нават калі Закон дапускаў намашчэньні , але накладаў пэўныя абмяжаваньні: нельга было намашчаць у суботу.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.