2010-06-02 13:49:48

Ксёндз Фэдэрыко Лёмбарді: падзеі ў ўзбярэжжы Зоны Газы не маюць ніякага ўплыву на ход візіту Папы Бэнэдфкта 16 на Кіпр



Ізраільская атака на аўтакалону, якая намервалася парушыць блакаду Зоны Газы гэта “сумная і трывожная падзея; яна не будзе мець ніякага ўплыву на ход папскага візіту на Кіпр”,- сказаў прэсавы прадстаўнік Ватыкану. Айцец Фэдэрыко Лёмбарді прадставіў журналістам, у аўторак 1-га чэрвеня, праграму Апостальскага падарожжа, якое пачнецца ў бліжэйшую пятніцу і працягнецца да нядзелі 6-га чэрвеня. Візіт будзе мець тры мэты: па-першае, прадстаўленне рабочага дакумента сёлетняга Сінода Біскупаў, які будзе прысвечаны Блізкаму Усходу. Па-другое, мае служыць ажыўленню дыялогу з Праваслаўнай Царквой. Гэта будзе першая паездка Бэнэдыкта 16 да краіны ў большасці праваслаўнага веравызнання. Ксёндз Лёмбарді нагадаў у гэтай сувязі вельмі сардэчнае пісьмо ад мясцовага арцыбіскупа Хрызастома ІІ, ў якім ён запрасіў Папу наведаць Кіпр, называючы яго “старэйшым братам”. Трэцяя мэта падарожжа гэта сустрэча з невялікай каталіцкай супольнасцю.
Пілігрымка Святога Айца будзе ісці па слядах Святога Паўла, таму што на Кіпр адбылося першае місійнае падарожжа Апостала Народаў. Прадстаўнік Ватыкана нагадаў, што візіт Папы ахоплівае толькі паўднёвую частку востраву. Бэнэдыкт 16 не прыбудзе на тэрыторыі, якія ад 1974-га года акупіруюць турэцкія войскі. Сядзібаю Бэнэдыкта 16 падчас падарожжа будзе Апостальская Нунцыятура, якая размешчана ў буфернай зоне. За бяспеку Папы будуць адказныя сілы ААН”,- сказаў айцец Фэдэрыко Лёмбарді.








All the contents on this site are copyrighted ©.