2010-06-02 13:35:59

Агульная аўдыецыя Святога Айца ў сераду 2-га чэрвеня



Уздымаючы нанава катахэзу аб вялікіх тэолагах Бэнэдыкт 16 пазнаёміў сёння вернікаў з постацю Тамаша Аквінскага. Нарадзіўся ён у 1224 або ў 1225-м годзе ў Роккасэка блізка Аквіно, Італія
Першыя навукі атрымліваў у Абацтве Айцоў Бэнэдыктынаў у Монтэкасіна. Затым вучыўся ў Неапалі. Там пазнаёміўся з думкамі грэцкага філосафа Арыстотэля. Там таксама нарадзілася ў ім пакліканне да законнага жыцця,- сказаў Папа ў часе сённяшняе катахэзы. Уступіў да Закону Дамініканаў. Улады Закону паслалі яго ў Парыж дзе вучыўся пад кіраўніцтвам Альбэрта Вялікага.
У Парыжы а затым у Кёльн працягваў вывучаць творы Арыстотэля на тэму натуры пазнання, прыродных навук, мэтафізыкі і этыкі.
Спалучаючы медытацыі над абьяўленымі праўдамі са старажытнаю філасофскаю думкаю,- зноў сказаў Святы Айцец,- даказваў, што хрысціянская вера і навука астаюцца ў натуральнай гармоніі.
Пакінуў па сабе багатую літаратурную спадычыну, камэнтарыі да Святога Пісання, трактаты і прамовы. З 1261 па 1265 гады прабываў у горадзе Арвета. Папа Урбан ІV даручыў яму падрыхтаваць літургічныя тэксты на ўрачыстасць Божага Цела. Яго Эўхарыстычныя гімны асталіся па сёння каштоўным сведчаннем веры, аб сапраўднай прысутнасці Хрыста пад відамі Хлеба і Віна.
Апрача навуковай працы,- сказаў на заканчэнне сваёй катахэзы Папа,- Тамаш з Аквіну аддаваўся душпастырскаму прапаведванню Евангелля. Памёр у дарозе на Экумэнічны Сабор у Абацтве Цыстэрцаў у Фоссанова ў 1273-м годзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.