2010-06-01 14:29:26

Жыхары Кіпру перад гістарычным візітам Папы Бэнэдыкта 16.


“ Яны з надзеяю чакаюць візіту Святога Айца, які пачнецца 4-га чэрвеня і на пасланне міру, якое ён нясе ўсюды, куды толькі адпраўляецца”,- Такое меркаванне выказаў пасол Рэспублікі Кіпру пры Святой Сталіцы ў інтэр”ю, дадзеных італьянскаму сайту “тэмпі” і “тэррасанта.нэт”. Падарожжа Папы на Кіпр мае гістарычнае значэнне,- гаворыць Гэоргіёс Пулідэс. Ён нагадаў, што гэта першы візіт Біскупа Рыму на гэты востраў, і адначасна першае падарожжа Бэнэдыкта 16 да праваслаўнае краіны. Пасол падкрэсьліў у інтэрв”ю, што Кіпрыйская праваслаўная царква з”яўляецца важным экумэнічным месцам. У мінулым годзе ў Кіпры адбылася сэсія каталіцка-праваслаўнай мешанай камісіі. Таксама каталіцкія меншасці, лацінскага і мараніцкага абрадаў, хоць і невялікія, маюць на Кіпры важную ролю ды маюць па адным прадстаўніку ў парламенце.
Дыпламат адзначае, што Папа Рымскі прыбудзе па запрашэнні праваслаўнага арцыбіскупа Кіпру Хрызастома ІІ, які быў нядаўна з візітам у Ватыкане ды Прэзідэнта Дімітрыса Хрыстофіяса. Кіраўнік дзяржавы належыць да камуністычнай прагрэсіўнай Партыі працоўнага народу АКЭЛ, але заяўляе пра сябе, што ён веруючы, а ў праваслаўнай веры наогул няма антыклерыкалізму,- гаворыць Гэоргіёс Пулідэс. Ён нагадаў, што першым прэзідэнтам Кіпру быў арцыбіскуп Макарыёс, які меў падтрымку левых партый.
Асноўнай праблемай, якая трывае ад 1974-га года ў краіне,- гэта падзел востраву. Адну трэцюю акупіруе Турцыя і ўзнікла там Паўночна-кіпрыйская Рэспуліка, якую не прызнае міжнародная супольнасць. Амбасадар адзначае, што Апостальская Сталіца заўсёды падтрымлівала рэзалюцыі ААН ў справе Кіпру. Падкрэслівае, што Прэзідэнт Хрыстофіяс вядзе перамовы ў справе аб”яднання востраву. Па словах дыпламата таксама кіпрыйскія туркі, якія перад падзелам складалі 18-ць працэнтаў насельніцтва, хочуць аднавіць адзінства і часта бяруць грамадзянства Еўрапескаяга Саюзу, якое прызнаецца ўсім жыхарам вострава. Прадстаўнік Кіпра пры Ватыкане падкрэслівае ў інтэрв”ю, што Бэнэдыкт 16 прадставіць рабочы дакумант для Сіноду Біскупаў адносна Блізкага Усзоду, дзе паслядоўнікі Хрыста жывуць сярод мусульманскай большасці. Гэта важна для ўзаемаадносінаў хрысціянаў з мусульманамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.