Як у кожны год, у канцы месяца мая, Папа прыбыў увечары у панядзелак да Гроты
Люрдскй Божай Маці ў Ватыкане і прамовіў да вернікаў, якія там сабраліся. Святы
Айцец нагадаў ім, што па самой сваёй прыродзе Касцёл ёсць місійны і яго задача заключаецца
ў прапаведванні Евангелля “заўсёды і ўсюды, перадаванне веры кожнаму мужчыне і жанчыне”.
“Езус з”яўляецца адзіным і сапраўдным скарбам, які мы можам даць чалавецтву”. Папа
падкрэсліў, што “людзі нашага часу адчуваюць глыбокую тугу за Ім, хоць часам ігнаруюць
ці адкідаюць Яго”. “ Езуса вельмі патрабуе грамадства, ў якім мы жывём, Еўропа і
ўвесь свет”,- сказаў Бэнэдыкт 16 да вернікаў, якія сабраліся ў Ватыканскіх садах перад
Гротаю Люрдскай Божай Маці.