2010-05-31 14:09:37

Ватыканскі прэсавы прадстаўнік аб паломніцтве Папы на Кіпр


Запланаваны на гэты тыдзень візіт Бэнэдыкта 16 на Кіпр гэта паломніцтва да вытокаў эвангелізацыі, а таксама да месца, якое ёсць скрыжаваннем рэлігій і культур Міжземнамор”я. Так падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 бачыць прэсавы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы. У сваім штотыднёвым фэльетоне айцец Фэдэрыко Лёмбарді на гэты раз тлумачыць, па якіх прычынах выбралі Кіпр на месца абвяшчэння рабочага дакументу сёлетняга Сіноду Біскупаў, які, як вядома, будзе прысвечаны Блізкаму Усходу. Гэта перш за ўсё сімвалічныя прычыны
“Хопіць прачытаць Апостальскія Дзеянні,- сцвердзіў ксёндз Лёмбарді,- Кіпр з”яўляецца там па крайняй меры шэсць разоў. З Кіпра паходзіў Барнаба, адзін з першых вучняў, якія далучыліся да супольнасці Апосталаў у Ерусаліме. Кіпр з”яўляецца першым этапам першага місійнага падарожжа Паўла, Барнабы і евангеліста Марка. На Кіпр вярнуўся Барнаба пасля аддзялення ад Паўла. Уздоўж узбярэжжа Кіпра неаднаразова пераплывае Павал у часе сваіх чарговых падарожжаў. Акрамя таго дастаткова зірнуць на карту, каб зразумець, што Кіпр з”яўляецца стратэгічным скрыжаваннем шляхоў, і такім чынам, культур і духоўнасці гэтага рэгіёну. Яго гісторыя, з нашага пункту гледжання, цесна звязана з гісторыяй Святой Зямлі. Такім чынам, туды вёў маршрут габрэйскіх і хрысціянскіх паломнікаў у Ерусалім, а таксама шлях маракоў, якія падарожнічалі паміж Усходам і Захадам, паміж Азіяй і Еўропай. З аднаго боку нас здзіўляе тое, што Папа Ян Павал ІІ ніколі не паставіў туды сваёй нагі, так з другога боку не дзіўна, што Бэнэдыкт 16 з гатоўнасцю прыняў запрашэнне наведаць Кіпр”.- піша айцец Фэдэрыко Лёмбарді








All the contents on this site are copyrighted ©.