2010-05-31 14:09:24

Багародзічная малітва “Анёл Панскі” ў нядзелю 30-га траўня: Святая Тройца гэта жывы вобраз Бога, які дзейнічае ў гісторыі


А паўдні гэтага дня Бэнэдыкт 16 сустрэўся на Плошчы Святога Пятра з вернікамі на марыйнай малітве. У сваёй прамове да іх Святы Айцец гаварыў аб Найсвятой Тройцы. У нейкім сэнсе яна змяшчае ў сабе абьяўленне Бога, што было здзейснена ў пасхальных таямніцах: у смерці і ўваскрасенні Хрыста, Яго Ушэсці і Сасланні Святога Духа.
Папа нагадаў, што хоць таямніцу траістасці і адзінства Бога немагчыма да канца зразумець розумам ці выказаць словамі, хрысціянская думка, пачаўшы ад Айцоў Касцёла, імкнулася апісаць яе хаця ў нейкі спосаб. Пры гэтым звернута ўвагу на траістны характар хросту: менавіта ў “імя Айца, і Сына і Духа Святога” і знаку крыжа, які пачынае малітву. Гэта знак прысутнасці Бога жывога, як у сакрамантальнай дзейнасці так і ў паўсядзённым жыцці намечаным аж па вечнасць знакам трох Божых Асоб. Гэта дае сілы для пілігрымкі ва ўмовах нягодаў і зменлівасці лёсу ў адпаведнасці з голасам сумлення.
Вітаючы паломнікаў Бэнэдыкт 16 нагадаў італьянсчцам аб цырымоніі бэатыфікацыі законніцы Марыі Перыны дэ Мікэлі, якая адбылася 30-га траўня ў Рыме. Італьянская законніца, якая жыла ў перашай палове мінулага стагоддзя, вылучалася ўнікальным, містычным набажэнствам да Святога Аблічча Езуса, што, як нагадаў Папа, падтрымлівала яе ў часы выпрабаванняў і хвароб. Урачыстасцям ў Базыліцы Маці Божай Большай старшынстваваў прэфэкт Кангрэгацыі па Кананізацыйных справах, арцыбіскуп Анджэлё Амато.
Святы Айцец вітаючы паломнікаў, якія прыбылі ў Рым , каб ушанаваць памяць кардынала Сэльсо Костантіні, які быў блізка Папы Пія ХІІ, нагадаў аб выдадзеных у гэтых днях успамінаў кардынала з часоў Другой сусветнай вайны. “Яны сведчаць аб вялікай працы, якую зрабіў Святы Пасад у гэтыя драматычныя гады ў карысць міру і падтрымкі ўсім патрабуючым”,- сказаў Бэнэдыкт 16. Акрамя таго заклікаў вернікаў да малітвы ў намеры пілігрымкі на Кіпр ды Сінода Біскупаў для Блізкага Усходу, які набліжаецца.








All the contents on this site are copyrighted ©.