2010-05-29 11:46:01

Камерны духоўны тэатр для дзяцей створаны ў Мінску


У Мінску створаны камерны духоўны тэатр для дзяцей Цэнтра праваслаўнай культуры «Спадарожнік хрысціяніна». Рэпертуар тэатра базуецца на праграмах факультатыўных заняткаў па культуры і рэлігіі для агульнаадукацыйных і дашкольных установаў. Аб гэтым паведаміла агенцтва БЕЛТА.
У спектаклях тэатра абмяркоўваюцца важныя сацыяльныя і маральныя праблемы, што дапамагае станаўленню асобы. З’яўленне Камернага духоўнага тэатра стала часткай рэспубліканскай духоўна-асветніцкай праграмы «Сям’я — яднанне — Айчына». У калектыў тэатра ўваходзяць валанцёры з іншых тэатраў.
У планах стваральнікаў прадугледжаны музыкальныя і драматычныя спектаклі, азнаямленне дзяцей і падлеткаў з асновамі праваслаўнай культуры, праграмы на вострасацыяльныя тэмы, літаратурныя гасцёўні з удзелам журналістаў, дзеячаў культуры, педагогаў, псіхолагаў. Плануецца таксама стварэнне тэатра-студыі «Радасць мая» і аддзела дзіцячага харавога мастацтва «Голас Анёла».










All the contents on this site are copyrighted ©.