2010-05-29 11:44:45

Бэнэдыкт 16: правы мігрантаў павінны быць згоднымі з патрабаваннямі бяспекі



Неабходнасць прымірэння правоў мігрантаў, у прыватнасці права на жыццё, з патрабаваннямі бяспекі і супрацоўніцтва з нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі для вырашэння праблем, звязаных з чалавечаю мабільнасцю, нагадаў Святы Айцец удзельнікам пленарнай сэсіі Папскай рады да спраў Душпастырства сярод Мігрантаў і падарожнічаючых.
Бэнэдыкт 16 заклікаў прыняць меры для прыняцця і інтэграцыі імігрантаў з тым , каб яны маглі легальна ўязджаць ў краіны, сплучаць сем”і, карыстацца правам на прытулак. Папа ўказаў на неабходнасць стварэння сістэмы супольных міжнародных норм, якія бралі б пад увагу правы і абавязкі замежніка а таксама супольнасці, якая яго прыймае. Далей ён адзначыў, што ў першую чаргу неабходна ўлічваць годнасць кожнай чалавечай асобы, але неабходна таксама памятаць, што набыццё правоў спалучаецца з прыняццем абавязкаў, што вынікаюць з прыроды чалавека.
На думку Бэнэдыкта 16 паасобныя міжнародныя арганізацыі, якія супрацоўнічаюць паміж сабой і з дзяржавамі, могуць прычыніцца да прымірэння правоў чалавека з прынцыпам нацыянальнага сувэрэнітэту, асабліва ў дачыненні да праваахоўных органаў і пагранічнага кантролю. Адказнасць дзяржаваў і міжнародных арганізацый павінна знайсці канкрэтныя пастановы ў гатоўнасці падтрымаць чалавечую сям”ю, пастановы, якія патрабуюць ўзгодненых дзеянняў з боку ўрадаў усіх краін і арганізацый. Гаворачы аб прыбыцці і высылцы імігрантаў, Бэнэдыкт 16 падкрэсліў важнасць пасрэдніцтва, каб ажыццяўляць у паўсядзённым жыцці рашэнні, якія спрыяюць агульнаму дабру.
“Будучыня нашых грамадстваў -гэта сустрэча народаў, дыялог паміж культурамі пры павазе тоеснасці і адрозненняў. У гэтай сітуацыі асаблівую ролю адыгрывае сям”я”,- заўважыў Папа, ды заахвоціў душпастыраў імігрантаў, каб прыяўлялі ім сваю блізкасць і суправаджалі іх сваёю паслугаю.








All the contents on this site are copyrighted ©.