2010-05-28 13:41:34

Сёстры назарэтанкі з Беларусі прымуць удзел у ХХІІІ Генеральнай капітуле кангрэгацыі ў Рыме


З 12 ліпеня па 1 жніўня 2010 г. у Рыме будзе праходзіць ХХІІІ Генеральная капітула Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі). У генеральны дом прыбудзе 41 прадстаўніца з 7 правінцый, каб ацаніць місію кангрэгацыі сёння і вызначыць прыярытэты ў яе служэнні на будучае дзесяцігоддзе.
Капітула будзе праходзіць пад дэвізам «Вось стаю каля дзвярэй і стукаюся, — кажа Пан» (Ап 3, 20). Беларускую правінцыю на ёй будуць прадстаўляць настаяцельніца с. Нэрэуша Падзеліньска і с. Паула Воўчэк.
Беларуская правінцыя Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта звяртаецца з просьбай аб малітве на час трывання капітулы, каб «уважліва слухаючы натхненне Духа Святога, заўважыць патрэбы і выклікі нашага часу, каб прыняць рашэнні адносна кірункаў развіцця місіі кангрэгацыі, а затым з адвагай, запалам і чуллівым сэрцам рэалізоўваць прынятыя рашэнні».








All the contents on this site are copyrighted ©.