2010-05-28 13:36:21

Папа Бэнэдыкт 16 да італьянскіх біскупаў: адукацыя патрабуе сведчання



Ва ўмовах цяперашняга крызісу каштоўнасцяў, адукацыя не ёсць лёгкаю і ніколі такою не была. Тым ня менш біскупы не могуць падвяргацца знеахвочанню з прычыны цяжкасцяў, таму, што не выканаюць заданняў ускладзеных на іх Хрыстом.,- сказаў Бэнэдыкт 16 сустракаючыся 27-га мая з Эпіскапатам Італіі. Святы Айцец у сваёй прамове да іх спаслаўся да тэмы адукацыі, якая дамінуе ў душпастырскай праграме італьянскіх біскупаў на працягу наступнага дзесяцігоддзя.
“Выхаваўчае заданне, якое вы прызналі за прыярытэтнае, пераацэньвае знакі і традыцыі, ў якія Італія багатая,- сказаў Папа,- мае патрэбу ў надзейных месцах: у першую чаргу ў сям”і, якая мае спэцыяльную і важную ролю; ў школе, якая з”яўляецца плоскасцю незалежна ад рэлігійнае ці ідэалагічнае прыналежнасці; ў парафіі, як вопыту уводзін веры ў паўсядзённыя адносіны. У кожным з гэтых асяроддзяў вырашальным з”яўляецца якасць сведчання, якое мае асаблівае значэнне ў місіі Касцёла. У часах, калі вялікай традыцыі мінулага перыяду пагражае застацца мёртвай літарай, мы пакліканыя суправаджаць кожнага ў адкрыцці і асваенні праўды. Жаданне ўводзіць нанава эвангеліўацыю не хавае ранаў, якія кранулі касцейльнай супольнасцю з прычыны слабасці і граху некаторых яе членаў. Прызнаючы гэта з пакорай і са смуткам, мы не можам забыцца самаадданага і дбайнага служэння шматлікіх вернікаў, пачаўшы ад святароў,- працягваў сваю прамову Папа. Спецыяльны год ім прысвячаны меў стаць нагодаю для іх унутранага аднаўлення як умовы больш выразнага служэння Эвангеллю. У той жа час гэты Год дапамагае нам прызнаць сведчанне святасці тых, якія па прыкладу Пробашча з Арс прысвяцілі сябе цалкам выхаванню да надзеі, веры і любові”,- сказаў Бэнэдыкт 16.
“У гэтым святле тое, што з”яўляецца прычынай скандалу, мусіць стаць для нас напамінам аб глыбокай неабходнасці вывучаць нанава пакуты, прызнаць ачышчэнне,- дадаў Папа,- Мы павінны навучыцца з аднаго боку прабачаць, а з другога боку прызнаць, што неабходным з”яўляецца справядлівасць”.
На заканчэнне сваей прамовы да італьянскіх біскупаў Папа нагадаў ім патрэбу падрыхтоўкі моладзі да адказу на Божы заклік да пасвячанага жыцця, святарства ці шлюбнага саюзу. Звярнуў увагу на крызіс вартасцяў, які выступае таксама і ў Італіі, аб чым сведчыць той факт, што дарослым людзям цяжка выканаць прынятыя абавязкі. Гэта з”ява так сур”ёзная, як эканамічны крызіс, і пры развязцы эканамічных цяжкасцяў, не можна праігнараваць гэтага крызісу вартасцяў.
Яшчэ дададзім, што на гэтай сустрэчы Папы з біскупамі Італіі быў прысутны Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.








All the contents on this site are copyrighted ©.