2010-05-27 14:44:51

У Мінск прыедзе сэр Элтан Джон



Папулярны брытснкі рок спявак, кампазітар, піяніст Элтан Джон выступіць у Мінску з канцэртам.
Пра гэта паведаміў беларускі піяніст Расціслаў Крымер. Арганізатарам канцэрту з’яўляецца нагенцтва «Беларт прадакшн энд энтертеймент».
Расціслаў Крымер запрасіў сэра Элтана Джона выступіць у беларускай сталіцы падчас адной урачыстай цырымоніі, якая праходзіла ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане.
Днямі Мінск наведаў менеджэр брытанскага музыканта. Ён пазнаёміўся з горадам, агледзеў «Мінск‑Арэну», дзе 26 чэрвеня і пройдзе канцэрт. Паводле Крымера, сэр Элтан Джон выканае ўсе свае самыя вядомыя хіты за 40‑гадовую кар’еру.








All the contents on this site are copyrighted ©.