2010-05-27 14:49:57

Германія: новы факультэт каталіцкай тэалогіі ў Гамбургу


Ён дасць магчымасць падрыхтоўкі тэалогаў і настаўнікаў рэлігіі. На думку Апостальскага Нунцыя новы факультэт узбагаціць ўвесь Гамбург і яго наваколлі, таму, што каталіцкія навучэнцы нарэшце змогуць вучыцца на месцы. Выкладанне рэлігіі ў так вялікім горадзе, як Гамбург, з”яўляецца часткай міжкультурнага дыялогу.
Архідыяцэзыя Гамбурга сумесна з гарадскімі ўладамі і мясцовым унівэрсытэтам маюць апрацаваць канкрэтны план для новага факультэта. Ужо цяпер вядома, што будзе ў ім працаваць адзін прафэсар і двух навуковых супрацоўнікаў. Такім чынам, упершыню ў Гамбургу і ва ўсёй паўночнай, пераважна пратэстанцкай, Нямеччыны змогуць навучацца каталіцкмя багасловы, катахэты і настаўнікі рэлігіі. Да гэтага часу яны карысталіся з факультэтаў з суседніх дыяцэзый Мюнстэр і Падэрборн. Гамбурскі ўнівэрсытэт з”яўляецца адным з найбуйнейшых у Нямеччыне і налічвае амаль 39-ць тысяч студэнтаў. З 1954-га года сінуе там факультэт эвангеліцкай ( пратэстанцкай) тэалогіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.