2010-05-26 14:01:35

Рэабілітацыя праз культуру і мастацтва

 
 


У музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля распрацоўваюць унікальную адукацыйную праграму рэабілітацыі непаўналетніх і маладых інвалідаў. Яна мае назоў «Праз культуру і мастацтва — у жыццё».
У межах праграмы плануецца арганізаваць заняткі па мастацкай лепцы гліняных цацак і свістулек, размалёўцы па гліне і дрэве, нізанні пацерак, пляценні з лазы, бяросты і нітак, ткацтве, канструяванні фальклорных лялек. Рэчы, створаныя сваімі рукамі, часта прыносяць радасць і могуць стаць выдатным сувенірам для родных і сяброў. Усе заняткі будуць насіць інтэрактыўны характар. Іх правядуць супольна кваліфікаваныя педагогі, музейныя супрацоўнікі і псіхолагі.








All the contents on this site are copyrighted ©.