2010-05-26 14:00:49

Віншуем біскупа Уладзіслава Бліна з 30–годдзем святарскага пасвячэння


25 мая 1980 г. святарскае пасвячэнне атрымаў цяперашні біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Учора іерарх адзначаў 30–годдзе гэтай значнай падзеі.
Калектыў Беларускай Праграмы Радыё Ватыкана шчыра віншуе Вас, Ваша Эксцэленцыя, з чарговай гадавінай пастырскага служэння! Няхай Вашае жыццё, як і той дзень 30 год таму, будзе напоўнена радасцю, рашучасцю і аптымізмам у вызнаванні Добрай Навіны! Жадаем, каб Ваша супольнасць павялічвалася і плённай была праца на Божай ніве!








All the contents on this site are copyrighted ©.