Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 26-га мая
У кантэксце Году Святарства, які ўжо канчаецца, Святы Айцец прыпомніў у сённяшняй
катахэзе істотнае заданне, што было даручана святарам, якім з”яўляецца іхняя паслуга.
Яна мае сваю радаслоўную ад самога Хрыста, Які даручыў Апосталам і іх наступнікам
выконванне гэтае паслугі. У імені Езуса, які атрымаў ад Айца ўсялякую ўладу на
небе і на зямлі, Касцёл уздымае гэтую паслугу і ажыццяўляе яе. Цераз свядчыны,- сказаў
далей Папа ў сваёй сённяшняй катахэзе,- святар стае пасрэднікам, дзякуючы якому сам
Хрыстус праяўляе людзям сваю любоў. Пранізвае чалавечыя душы, турбуецца пра іх і вядзе
па земскім шляху. Ажыццяўленне святарства ў духу Божае задумы мае за галоўную мэту
наладзіць прыязнь з Хрыстом, чыстату сумлення, свабоду волі, паслухмянасць, адважнае
ўздыманне заданняў. Пастырская паслуга не дапускае аўтарытарызму, ў яго розных
адценях, ці сусветнага спосабу кіравання,- зноў сказаў Бэнэдыкт 16. Уздыманая сілаю
самога Хрыста мае заўсёды бацькоўскі характар. Яе мэтаю не ёсць валадаранне над
сусветам, але служэнне братам. Такою была паслуга Хрыста, які з пакорнасцю абмыў
ногі Апосталам у Вячэрніку і з любові адджаў сваё жыццё на крыжы дзеля нашага збаўлення. Святы
Айцец пажадаў усім святарам, каб іх асаблівым заданнем было ажыццяўлянне веры ў сэрцах
людзей, падыманне на духу загубленых, узбуджанне надзеі і сведчанне аб тым, што Бог,
які кіруе светам, ёсць блізка кожнага чалавека.