2010-05-25 14:45:01


Пасланне Бенедыкта XVI, "свет патрабуе надзеі"


“Неабходна спадзявацца, нягледзячы на цяперашні цяжкі перыяд”, – менавіта гэтыя словы сталі асноўным лейтматывам паслання Бэнэдыкта XVI да ўдзельнікаў Дня экуменізму які быў адкрыты 12 мая ў г. Мюнхен. "У складаны перыяд - піша Святы Айцец, - жадаеце, пераказаць знак надзеі ў Касцёле і грамадстве. Дзякуй вам вялікі за гэта, таму што наш сучасны свет мае вялікую патрэбу ў надзеі. Але ці на самой справе Царква ёсць месцам надзеі? У апошнія месяцы мы пастаянна сутыкаемся з весткай, што яна адбірае радасць". Святы Айцец звяртае ўвагу на тое, што – "Пустазелля існуе таксама і ў Касцёле, у прыватнасьці сярод тых, каго Пан Бог заклікаў на служэнне Яму. Але святло Божае не атрымаецца супыніць, добрае насеньне не будзе знішчана насеньнем зла". У якасці пацвярджэння, Бэнэдыкт XVI дае спасылку на евангельскую прыпавесць пра пшаніцу і пустазелле. Акрамя гэтага, Святы Айцец запрашае ў сваім жыцці пераймаць вопыт святых, і "маленькіх людзей, якія хоць і не трапляюць на старонкі газетаў і кніг па гісторыі, але, тым не менш, узрастаюць ў вялікай чалавечнасці і імкнені да дабра, паводле моцы іх веры".








All the contents on this site are copyrighted ©.