2010-05-25 14:44:37

На прыватнай аўдыенцыі 24-га мая Папа Бэнэдыкт 16 прыняў Прэзідэнта Малдовы


Прэзідэнт Малодовы Мігаі Гімпу сустрэўся таксама з кардыналам Бэртонэ і арцыбіскупам Мамбэртім. У часе сустрэч абмеркавана сітуацыю ў гэтай постсавецкай дзяржаве, жадаючы, каб любыя цяжкасці вырашаліся шляхам дыялогу. Выказана прызнанне для місіі Каталіцкага Касцёла, да якога належыць амаль 2-а працэнты жыхароў Малдовы. Звернута ўвагу на прыязны дыялог паміж Касцёлам і ўладамі краіны. Яны таксама абмеркавалі актуальныя міжнародныя праблемы, ў тым ліку культурную і рэлігійную самабытнасць еўрапейскага кантыненту.








All the contents on this site are copyrighted ©.