2010-05-25 14:45:21

Ксёндз Фэдэрыко Лёмбарді: гук рускай музыкі ў Ватыкане знакам праваслаўна-каталіцкага пагаднення


Кацэрт, які наладзіў Папе Бэнэдыкту 16, з нагоды 5-й гадавіны Пантыфікату Патрырх Масквы і Усяе Русі Кірыл, быў галоўнай тэмай штотыднёвага фэльетону Прэсавага прадстаўніка Ватыкану ксяндза Лёмбарді. Ён назваў гэтую падзею важным крокам у адносінах паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам. Істотным тут быў не столькі сам канцэрт, але перш за ўсё сардэчнае пасланне Кірыла, ў якім Патрыярх пайшоў яшчэ далей, чым патрабуе простая ветлівасць,- піша айцец Лёмбарді.
“Гэта вельмі відавочнае, што ў сённяшнім культурным клімаце Еўропы, стаўленні праваслаў”я і каталіцызму ў пытаннях асноўных праблемаў ёсць аднолькавыя, таму што вынікаюць яны з чалавечага гледжання, якое натхнёнае хрысціянствам”,- сцвердзіў італьянскі езуіт,- Мітрапаліт Іларыён у сваёй прамове спаслаўся на пытанні, якія непасрэдна звязаныя з жыццём і сям”ёй. Варта адзначыць, што таксама прамова Папы адрознівалася ад тых, якія звычайна казаў на заканчэнне канцэрту. Прамова Святога Айца была даўжэйшаю і больш глыбейшаю. Папа вельмі шырока развінуў тэму хрысціянскіх каранёў Еўропы, якія знаходзяць сваё адлюстраванне не толькі ў рэлігійным жыцці. Яны праяўляюцца таксама ў неацэннай культурнай і мастацкай спадчыне краін, у якіх хрысціянская вера натхняла творчасць чалавека і ягоны геній”.
“У абліччы секулярызацыі, якая ігнаруе Бога і заканчваецца на адмаўленні чалавечай годнасці, мы павінны сёння працаваць над праектам новага гуманізму,- дадаў прэс-сакратар Ватыкану,- Ён мае дапамагчы Еўропе, каб магла сёння зноў дыхаць поўнымі лёгкімі, дзякуючы дыялогу і супрацоўніцтва паміж Усходам і Захадам, паміж традыцыяй і сучаснасцю. Гук рускай музыкі ў Ватыкане быў выразным знакам згоды, якая ў дадзеным выпадку была заключана паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам”,- сцвярджае ксёндз Лёмбарді.


У сваю чаргу, на думку Прэзідэнта Папскае рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству, канцэрт у Ватыкане адкрыў новае вымярэнне экумэнічных адносін. Пасля дыялогу любові і праўды прыйшоў час на культурны дыялог,- заўважыў кардынал Вальтэр Каспэр.
“Вельмі часта экумэнічны дыялог вызначаецца як абмен дараў,- сказаў ён,- Гэтым жа дарам быў менавіта канцэрт, які быў падораны Патрыярхам. Мы мелі магчымасць пазнаёміцца з вельмі багатаю рускаю культураю. Мне здаецца, што гэты дыялог культур у цяперашні час з”яўляецца вельмі важным і актуальным. Мы ведаем, што балючы тысячагадовы падзел хрысціянскага Усходу і Захаду, не вынікаў толькі з тэалагічных розніц, ці з самых палітычных канфліктаў. Падзел быў спрычынены, у асноўным, доўгатрывалым падзелам культур, што сёння мы павінны пераадолець. Пераадолець цераз ўзаемнае ўзбагачэнне. Такім чынам, мы сведчым аб багацці еўрапескае культуры і яе хрысціянскіх каранях,- сказаў кардынал Каспэр.








All the contents on this site are copyrighted ©.