2010-05-24 14:37:24

У суботу 22-га мая Папа сустрэўся з экумэнічнымі дэлегацыямі Балгарыі і Македоніі



“Евангелле не паслабляе культурныя традыцыі, насколькі знаходзіцца ў іх у сапраўдны спосаб. Але наадварод, дазваляе ўбачыць сапраўднае дабро і ажыццяўляць яго як у жыцці адзінак так і суполак”,- гаварыў аб гэтым Папа сустракаючыся з балгарскай дзяржаўна-касцельнай дэлегацыяй, якая штогод прыбывае ў Рым на ўрачыстасці Святых Кірыла і Мятода. Згодна з Юліянскім календаром гэтае свята адзначаецца 24-га мая, а галоўным цэнтрам пакланення ёсць рымская базыліка Святога Клемэнса, дзе пахаваны Святы Кірыл. На чале дэлегацыі стаяў прэм”ер-міністр Бойко Борысов. У прамове да балгараў Бэнэдыкт 16 нагадаў, што місія Салунскіх братоў на трывала ўпісалася ў гісторыю Балгарыі, ўмацоўваючы самабытнасць і культуру народу дзякуючы хрысціянскай веры, якая і сёння адыгрывае важную ролю.
“На шляху да поўнае інтэграцыі з іншымі еўрапейскімі краінамі Балгарыя паклікана да падтрымліваня і сведчання аб тых хрысціянскіх каранях, якія сягаюць навучання Святых Кірыла і Мятода і якія таксама сёння актуальныя і неабходныя,- сказаў Папа,- Балгарыя паклікана да вернасці і турботы за гэтую каштоўную спадчыну, якая абьядноўвае як праваслаўных так і католікаў, якія падзяляюць гэтую самую апостальскую веру і аб”яднаныя ў супольным хросце. Як хрысціяне, мы абавязаныя захаваць і ўмацаваць ўнутраныя сувязі, што існуюць паміж Евангеллем і нашай культурнай ідэнтычнасцю. Як вучні Пана мы пакліканыя, каб ва ўзаемнай павазе розных касцельных традыцый даваць супольнае сведчанне нашае веры ў Езуса, ў імя Якога мы атрымліваем збаўленне”,- сказаў Бэнэдыкт 16.
Святы Айцец заахвоціў балгараў да падубовы грамадства, заснаванага на справядлівасці і міры. Падобныя пажаданні перадаў дэлегацыі з Македоніі, якая з той самай нагоды прыбыла ў Рым . Бэнэдыкт 16 нагадаў пры гэтым, што руплівасць і паспяховасць дзеяння Нябесных Апякуноў Еўропы залежыць не столькі ад спрыяльных абставінаў, але ад іх адкрыцця ў звышнатуральнай любові на дары Святога Духа.








All the contents on this site are copyrighted ©.